У рамках раённай цімураваланцёрскай пяцідзёнкі “Марафон дабра” для выхаванцаў Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў яркі і цёплы конкурсна-гульнявы ваяж “Мы – адна сям’я”, прысвечаны Дню сям’і.
Галоўным героем мерапрыемства стаў гном Шумок, ролю якога бліскуча сыграла каардынатар раённага валанцёрскага клуба “Мы разам!” Ірына Мішчанка. Сумесна з педагогамі ўстановы Ірына Анатольеўна арганізавала для дзяцей праграму, напоўненую вясёлымі конкурсамі, захапляльнымі гульнямі, цікавымі заданнямі і загадкамі. Удзельнікі праявілі кемлівасць, дружалюбнасць і ўзаемадапамогу: актыўна падтрымлівалі адзнін аднаго і паказалі, што яны сапраўды адна вялікая сям’я. Асаблівая ўвага надавалася цёплым словам і добрым пажаданням, якія выхаванцы з радасцю адрасавалі сябрам, ствараючы атмасферу клопату і паразумення.
Завяршылася свята флэш-мобам “Сям’я”, у якім дружны ўдзел прынялі ўсе, а потым зрабілі агульнае фота на памяць аб душэўнай сустрэчы. Фотаздымак стане напамінам аб “Марафоне дабра” і тым, як важна цаніць сям’ю, сяброўства і праяўляць клопат аб блізкіх.
Мерапрыемства “Мы – адна сям’я” ў Дзятлаўскім раённым ЦКРНіР стала яскравым прыкладам таго, як цімураўскі рух і валанцёрская дзейнасць могуць прыносіць радасць, умацоўваць сацыяльныя сувязі і ствараць атмасферу дабра і ўзаемаразумення.
Уладзіслава УРБАН,
карэспандэнт медыяцэнтра “КУБ” Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Вясёлы школьны званок у новым навучальным годзе празвінеў 1 верасня для 1911 навучэнцаў Дзятлаўшчыны. Упершыню…
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года! У…
Эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўнай маёмасці, скарачэнне выдаткаў на прадпрыемствах, пошукі грыбнікоў, падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона –…
Кожны чалавек – гаспадар свайго жыцця, пакуль яно прадаўжаецца. Апошні спачын і дастойная пашана памерлым…
Для супрацоўнікаў міліцыі, якія днём і ноччу аберагаюць спакой грамадзян, любячая і моцная сям’я –…
В Беларуси днем 1 сентября во многих районах страны ожидаются грозы, по юго-востоку - сильные…