Навучэнцы Дзятлаўшчыны прынялі ўдзел у анлайн-дыскусіі аб развіцці моладзевых ініцыятыў.

Дэпутаты вучнёўскай палаты моладзевага савета пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў восьмага склікання Арцём Конан і Кірыл Смагін з гімназіі № 1 горада Дзятлава, а таксама Паліна Халопік і Арына Белуш з сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча разам з каардынатарам дзейнасці палаты Ірынай Мішчанка паўдзельнічалі ў тэматычным ток-шоу “Размова на роўных”.

Мерапрыемства прайшло ў анлайн-фармаце і сабрала прадстаўнікоў Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра, Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета, Рэспубліканскага савета каледжаў, моладзевых паслоў Мэтаў устойлівага развіцця, а таксама членаў Рэспубліканскага дзіцячага і падлеткавага савета з розных гарадоў, якія ўжо далучыліся або плануюць далучыцца да платформы “Горад, дружалюбны дзецям і падлеткам”.

У ходзе сустрэчы ўдзельнікі расказалі пра свае акцыі, праекты і ініцыятывы, прысвечаныя Году беларускай жанчыны, падзяліліся вопытам і абмеркавалі далейшыя планы па развіцці моладзевага руху і падтрымцы дзіцячых і падлеткавых супольнасцяў.

Уладзіслава УРБАН,
карэспандэнт моладзевага медыяцэнтра “КУБ” Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации