Сумеснае пасяджэнне Пленума Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і раённага савета ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” па выніках работы ў 2024 годзе і задачах на 2025-ы прайшло ў гімназіі № 1.


Першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык расказала, што колькасць членаў раённай арганізацыі – 770 чалавек, аб’яднаных у 37 пярвічных арганізацый, сёлета да іх дадаліся яшчэ 50 чалавек. Кацярына Уладзіміраўна падвяла вынікі работы моладзевага аб’яднання за мінулы год, адзначыла асноўныя прыярытэты дзейнасці – гэта прапаганда здаровага ладу жыцця, падтрымка таленавітай і адоранай моладзі, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, удзел у студатрадаўскім руху і моладзевых атрадах аховы правапарадку, развіццё валанцёрскага руху.

– Хацелася б адзначыць здавальняючую работу ўсіх пярвічных арганізацый раёна і настроіць на далейшае плённае супрацоўніцтва. Упэўнена, што ёсць усе магчымасці для таго, каб з гонарам прадаўжаць традыцыі старэйшых пакаленняў і зрабіць усё неабходнае для працвітання нашай краіны, – зазначыла моладзевы лідар.

Цесна супрацоўнічаюць з членамі “БРСМ” і піянеры нашага раёна, якіх на сёння налічваецца 1451 чалавек. Пра іх дзейнасць, поспехі, планы надалей расказала старшыня раённага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Ірына Мішчанка.



Вопытам работы падзяліліся сакратары пярвічных арганізацый Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна Наталля Ліцкевіч і Хвінявіцкай сярэдняй школы Ганна Угрыновіч.
Па-сапраўднаму сяброўскай атрымалася гутарка першага сакратара абласнога камітэта ГА “БРСМ” Андрэя Есіна з навучэнцамі. Ён станоўча адзначыў дзейнасць раённых арганізацый “БРСМ” і “БРПА”, пахваліў за актыўны ўдзел у шматлікіх конкурсах і перамогах у іх, заклікаў і надалей трымаць высокую планку.


– Поспехаў вам, нясіце званне лепшых піянераў, членаў саюза моладзі, станавіцеся лепшымі ў вучобе, спорце, прафесіі. Дзякуй за работу, –дадаў Андрэй Генадзьевіч.



Сувязь пакаленняў, вопыт, які можа перадаць старэйшае пакаленне малодшаму, вельмі цэнныя. Таму на сустрэчу запрасілі ветэранаў камсамольскага і піянерскага руху Дзятлаўшчыны Галіну Чура і Людмілу Халопік. Госці параўналі дзейнасць моладзі раней і цяпер, далі карысныя парады і пажадалі ўсім поспехаў, здароўя, дабра, каб маладыя людзі былі смелымі, ініцыятыўнымі і рабілі нашу рэспубліку моцнай і квітнеючай.
Кацярына Хілімончык нагадала словы нашага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі: “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі павінен стаць старэйшым братам піянерам, за руку весці і з піянераў расціць новае пакаленне”. Святочным атрымаўся дзень для 21 піянера Дзятлаўшчыны, якія ва ўрачыстай абстаноўцы развіталіся з піянерскімі гальштукамі і атрымалі білеты членаў “БРСМ”.












Прыемныя ўзнагароды і падарункі атрымалі самыя актыўныя навучэнцы і педагогі за ўдзел у конкурсах, плённую работу.





Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#образование #БРПО #БРСМ #нашелучшее #нашалепшае #Дятловщина