Абласная моладзевая патрыятычная акцыя пад такой назвай стартавала на Гродзеншчыне. Ініцыятарам мерапрыемства выступіў Гродзенскі абласны камітэт грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
У рамках акцыі на працягу некалькіх тыдняў валанцёрскія атрады БРСМ «Добрае Сэрца» ў кожным кутку Гродзенскай вобласці будуць добраўпарадкоўваць ваенна-мемарыяльныя аб’екты: помнікі, памятныя знакі, адзіночныя і брацкія магілы.
Не абыдуць увагай маладыя людзі і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Ім дапамогуць па гаспадарцы, з навядзеннем парадку на падворках. Акрамя гэтага, саюзная моладзь плануе запісваць відэаінтэрв’ю і ўспаміны ветэранаў, пастараецца разнастаіць вольны час пажылых людзей.
Абласная патрыятычная акцыя «Захаваем памяць на стагоддзі» ў 2017 годзе праходзіць у рамках рэалізацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім абласным аб’яднаннем прафсаюзаў, абласным саветам ветэранаў і абласным камітэтам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Мерапрыемства прадоўжыцца да 30 мая.
К. ХІЛІМОНЧЫК,
першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ»
У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…
Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…
Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…
17 сентября 2026 года нотариус нотариальной конторы Дятловского района бесплатно проконсультирует граждан всех категорий по…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Злоумышленники, представляясь сотрудниками Фонда социальной защиты населения, органов социальной защиты или пенсионных отделов, сообщают гражданам…