Мой лёс. Мая зямля. Мая песня (+відэа)

У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт, прымеркаваны да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці.

Ёсць такія знамянальныя даты, такія незабыўныя падзеі ў гісторыі кожнай вобласці, кожнага горада, якія назаўжды застаюцца ў памяці людзей. Менавіта такой характэрнай датай з’яўляецца юбілей нашай вобласці. Яе гісторыя – гэта неверагодная кніга-летапіс ратных і працоўных подзвігаў, якія былі здзейснены нашымі землякамі на працягу 75 гадоў. Гэта цяжкія і шчаслівыя гады станаўлення, перамог, дасягненняў і развіцця.

Колькі выдатных і цікавых падзей звязана з хлебасольным краем, колькі выдатных імёнаў запалілася на яркім зорным небасхіле нашай Гродзеншчыны.

З гэтай знамянальнай датай павіншаваў землякоў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік:

– Гэты слаўны юбілей – яшчэ адна нагода ўспомніць пра багатую гісторыю Гродзеншчыны, яе культурную спадчыну, пра тых, хто сваёй працай стварае сучаснасць. Гродзенская вобласць з’яўляецца прызнаным прамысловым, аграрным і культурным цэнтрам, адным з рэгіёнаў Беларусі, які дынамічна развіваецца. Галоўнае наша багацце – гэта людзі, і мы, дзятлаўчане, таксама робім уклад у развіццё рэгіёна. Упэўнены, рух наперад будзе працягвацца, Прынёманскі край стане яшчэ больш прыгожым, квітнеючым і камфортным для жыцця людзей. Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту і новых поспехаў, Гродзенскаму рэгіёну – стабільнасці, працвітання.

Дзятлаўскі раён – адзін з куткоў нашай цудоўнай Гродзеншчыны. У глыбіню стагоддзяў сыходзіць багатая на падзеі, цікавая і пазнавальная гісторыя нашага краю. На працягу многіх гадоў Дзятлаўшчына развівалася і ўносіла ў скарбонку дасягненняў вобласці значны ўклад. А рабілі гісторыю, тварылі, здабывалі славу краю нашы землякі, працавітыя, надзеленыя добрымі чалавечымі якасцямі людзі.

У гэты дзень узгадалі імёны тых, хто папоўніў старонкі Кнігі Славы Гродзенскай вобласці і прэміяльны фонд імя Аляксандра Дубко. Гэта Уладзімір Гукіш, Вольга Башко, Таццяна Янушкевіч. Таксама многія імёны нашых землякоў, якія ўмеюць па-майстэрску працаваць, дамагацца высокіх вынікаў, упісаны ў персаніфікаваны альбом “Гродзеншчына ў асобах”. Гэта Іосіф Паўлюкевіч, Васіль Сцяпура, Эмілія Трасевіч, Станіслаў Жульпо, Яўген Вырко, Інэса Зубрыліна, Мечыслаў Касцюк, Адам Ляшчынскі.

Сёння наш раён жыве і развіваецца, шмат зроблена і робіцца для забеспячэння камфортнага жыцця насельніцтва. За апошнія гады раён дасягнуў значных поспехаў у ажыццяўленні мадэрнізацыі нашых прамысловых прадпрыемстваў, вялікая ўвага надаецца развіццю сацыяльнай сферы, транспарту і сувязі. Паспяхова развіваецца сістэма адукацыі, умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база ўстановаў аховы здароўя. Значныя поспехі дасягнуты ў сферы культуры і спорту.

Ад імя ўсіх дзятлаўчан вядучыя пажадалі нашай Гродзенскай вобласці росквіту, каб яна працягвала развівацца гэтак жа паспяхова і ўпісвала ў гісторыю шмат новых слаўных старонак, каб дасягнутыя поспехі сталі надзейным падмуркам новых здзяйсненняў, а ініцыятывы заўсёды знаходзілі разуменне і падтрымку сяброў.

Музычным падарункам для Гродзенскай вобласці сталі выступленні лепшых артыстаў Дзятлаўскага раёна.

У фае Цэнтра культуры былі прадстаўлены тэматычныя выставы, прымеркаваныя да юбілейнай даты. Дзятлаўская раённая бібліятэка праз кнігі і выданні паказала вехі гісторыі Гродзенскай вобласці, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава прэзентаваў лепшыя работы сваіх выхаванцаў, аддзел метадычнай работы Цэнтра культуры падрыхтаваў выставу “Лялька ў карагодзе жыцця”.

Аматары жывапісу маглі таксама наведаць выставу “Краявіды роднай зямлі”, дзе былі прадстаўлены работы вядомых мастакоў Дзятлаўшчыны – Мікалая Несцярэўскага, Анатоля Кардаша, Віктара Жыляніна.

Анатоль Кардаш адзначыў, што па яго карцінах можна ў некаторай ступені прасачыць гісторыю развіцця нашага раёна, а значыць і вобласці ў цэлым. Ён перадае ў сваіх работах прыгажосць роднага краю, стараецца заўважыць як нешта адметнае, так і паўсядзённае – тое, што нязменнае, і тое, што пастаяннае. “Як душа спявае, так і пішу”, – гаворыць мастак.

Святлана ГРЫШЫНА
Вольга ЮШКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

Ведае ўчастковы. Званок з незнаёмага нумара? Пакладзіце трубку

Пытанне: мне патэлефанавалі і прапанавалі задэклараваць грашовыя сродкі. Мяркую, што гэта махляры. Як паводзіць сябе…

24 минуты ago

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

13 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

14 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

15 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

15 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

15 часов ago