Мой край сінявокі, мой Дзятлаўскі край,
Даўно зараслі твае раны,
Ды помніш, як цёмнаю ноччу глухой
Па лесе ішлі партызаны,
Як кованым ботам чужынец таптаў
Дарогі твае і палеткі,
Як вёскі паліў і людзей забіваў
І гінулі ў полымі дзеткі.
Ты помніш, як гналі народ “на забой”,
Расстрэльныя ямы капалі,
Без жалю знішчалі нявінных людзей
І ў рабства сваё забіралі.
Ты помніш, як мужныя дзеці твае
За праўду святую паўсталі,
Скарыць не змаглі іх ні здзекі, ні смерць,
За волю жыццё аддавалі.
Герояў тваіх будзем помніць заўжды –
Макараў, Булат, Філідовіч, –
Гучаць іх імёны, як звон вечавы,
Як памяць пра долю-нядолю.
Мой край сінявокі, мой Дзятлаўскі край,
Адкрыты табе ўсе дарогі.
Святкуй жа і помні пра радасны дзень –
Святы, светлы Дзень Перамогі!
Алена АБРАМЧЫК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga