МНС Беларусі праверыла да ўборачнай кампаніі больш як 1 тыс. аб’ектаў аграпрамысловага комплексу

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі да ўборачнай кампаніі праверыла 1 тыс. 85 аб’ектаў аграпрамысловага комплексу. Аб гэтым 3 жніўня паведаміў намеснік начальніка Упраўлення аварыйна-выратавальных службаў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый МНС Анатоль Балябін на прэс-канферэнцыі, прысвечанай забеспячэнню бяспекі і папярэджанню надзвычайных сітуацый у перыяд правядзення ўборачнай кампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


«Да гэтага часу наша ведамства правяло праверкі 1 тыс. 85 суб’ектаў гаспадарання, па выніках якіх былі вынесены прадпісанні аб устараненні выяўленых парушэнняў. Магу сказаць, што такія меры па папярэджанні пажараў маюць толькі станоўчы вынік, аб чым сведчыць змяншэнне колькасці пажараў на аб’ектах аграпрамысловага комплексу», — адзначыў Анатоль Балябін.

Паводле яго слоў, 40 працэнтаў узгаранняў на сельскагаспадарчых прадпрыемствах адбываецца па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём. Парушэнне правіл арганізацыі работы і бяспечнай эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання з’яўляюцца прычынай пажару ў 19 працэнтах выпадкаў, а 11 працэнтаў узгаранняў адбываецца з-за парушэння правіл бяспечнай эксплуатацыі печаў і цеплагенерыруючых агрэгатаў.

Ад імя МНС Беларусі Анатоль Балябін заклікаў грамадзян выконваць правілы пажарнай бяспекі паблізу сельскагаспадарчых угоддзяў і быць максімальна асцярожнымі ў абыходжанні з агнём.

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

32 минуты ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

5 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

5 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

23 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago