Categories: Падзеі

Міжнародны турзлёт чыгуначнікаў у Наваельні: другі дзень (фотарэпартаж)

Баранавіцкія турысты-чыгуначнікі пасля некалькіх відаў спаборніцтваў упэўнена трымаюцца на лідарскай пазіцыі. Яны – першыя ў шматбор’і, дартсе, трэція – у велагонцы.
А вось самымі крэатыўнымі ў прэзентацыі свайго палатачнага лагера аказалася каманда “Волат” (інфармацыйна-разліковы цэнтр БЧ). Журы давялося вытрымаць некалькі выпрабаванняў, перш чым суддзяў пасвяцілі “ў піраты”. Сваю абарону палатачнага гарадка волатаўцы ператварылі ў тэатральную дзею.
Літоўцы зачаравалі журы гасціннасцю. Частавалі хлебам, салам, сырам, нацыянальным прысмакам “Банкухінасам”.
— Хоць нашы поспехі сціплыя, — зазначае прафсаюзны лідар з Шаўляя Зянонас Рудайціс, — затое ўдзельнічаем ва ўсім і стабільна.
З Літвы прыехала каманда 22 чалавекі. Нараканняў на быт, надвор’е і арганізацыю турзлёту няма. У літоўскім лагеры – музыка, настрой, гасціннасць.
— У Лідзе мне давялося служыць за савецкім часам, — расказаў Зянонас. – Не быў у тых мясцінах з 70-х гадоў. Вельмі хачу з’ездзіць у Мінойты і Ліду. А ўвогуле я рады сустрэчы з калегамі-чыгуначнікамі, рад сустрэчы з Беларуссю. Нам тут камфортна і цікава.
Сапраўды цікавым і відовішчным аказаўся заплыў “на абы-чым”, у якім удзельнічалі 7 каманд. Для плавання абралі розныя дапаможныя сродкі: бочкі, пластыкавыя бутэлькі, балоны, пенапласт. Самыя хуткія аказаліся мінчане. На другім месцы прыплылі прадстаўнікі Віцебска, а на трэцім – Брэста.
Міжнародны турзлёт у Наваельні доўжыцца.

Трэці дзень турзлёту – развітальны. Пераадолены перашколы на турысцкай паласе, згуляны фінальныя матчы – футбольныя і валейбольныя. Суддзі падвялі вынікі. Нечаканасцяў у змаганні за перамогу не здарылася. Лідары сталі пераможцамі. Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі стала пераможцай турзлёту. Каманда заахвочана паездкай у Сочы на міжнародныя гульні “Спорт пакаленняў”. Леташнія пераможцы – магіляўчане занялі другое месца, мінчане – трэцяе.

І. ІВАНАВА

Фота Б. ВАРНЫ

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко — педагогическим работникам: обучая и воспитывая детей, вы строите будущее Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…

12 часов ago

5 октября стартует профилактическая акция «Молодёжь за безопасность»

Помочь тем, кто нуждается в заботе, познакомиться с профессией спасателя и найти друзей среди юных…

16 часов ago

Поздравление председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Днем учителя

Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…

20 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Вераніка Фабішэўская: “Заўсёды бачыла сябе толькі настаўнікам”

Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…

20 часов ago

Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы!

Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…

21 час ago

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

2 дня ago