Мітрапаліт Філарэт: жыццё і служэнне (+відэа)

Выстава пад такой назвай ладзілася ў саборы святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у Дзятлаве 13 жніўня. Яна прысвечана гісторыі духоўнага шляху ўладыкі Філарэта, першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Героя Беларусі, які сёлета ў сакавіку адзначыў бы 90 гадоў з дня нараджэння.

Ужо некалькі месяцаў гэта выстава, у якую ўвайшло каля ста фотаздымкаў розных гадоў, экспануецца ў нашай краіне і нарэшце прыбыла ў Дзятлава. Яе падрыхтавалі супрацоўнікі Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы.

– Мітрапаліт Філарэт выбраў манаскі шлях, і прысвяціў сваё жыццё Богу і Царкве. З 1978 года ён здзяйсняў сваё архіпастырскае служэнне на нашай беларускай зямлі, для якой зрабіў шмат добрых спраў: было адкрыта мноства храмаў, заснавана і адроджана вялікая колькасць манастыроў, духоўных школ, наладжана супрацоўніцтва з дзяржавай, многія прэферэнцыі прадастаўлены Беларускай Праваслаўнай Царкве, – расказаў благачынны цэркваў Дзятлаўскай царкоўнай акругі іерэй Іаан Кісель і перад адкрыццём выставы запрасіў дзятлаўчан разам здзейсніць агульную памінальную малітву за мітрапаліта Філарэта.

Прыхаджанка сабора Людміла Лапата пазнаёміла гасцей з тэматычнымі стэндамі, якія размясцілі ў двары храма. Яна паведаміла, што на выставе прадстаўлены рэдкія фотаздымкі мітрапаліта Філарэта розных гадоў, узнагароды, сапраўдныя рукапісныя канспекты лекцый уладыкі, якія ён пісаў, калі выкладаў на факультэце тэалогіі БДУ, фота ключавых падзей духоўнага адраджэння Беларусі.

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт (1935-2021 гг.), у міру Кірыл Вахрамееў, у 1957 годзе скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю, а ў 1961-м – Маскоўскую духоўную акадэмію. У 1978 годзе назначаны Мітрапалітам Мінскім і Беларускім; з 12 кастрычніка таго ж года – Патрыяршым Экзархам Заходняй Еўропы, а ў 1989-м – Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі. З 1990-га па 2013 год кіраваў Беларускай праваслаўнай царквой. З 2004 па 2014 год з’яўляўся рэктарам Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ.

– Уладыка Філарэт быў выдатным царкоўным дзеячам, самым сапраўдным апосталам Белай Русі. На працягу ўсяго жыццёвага шляху пуцяводнай зоркай для яго заставалася служэнне Госпаду і людзям. Чалавек з вялікай літары, таленавіты, адораны. З рознымі людзьмі прыходзілася мець стасункі, але ўсё ён рабіў з душой, шчыра і аддана. У 2022 годзе Мітрапаліту Філарэту адкрыты помнік каля ўвахода ў Свята-Духаў кафедральны сабор у Мінску. Сёння важна захаваць памяць пра гэтага цудоўнага чалавека, які заўжды будзе з’яўляцца прыкладам сапраўднага служэння людзям, – дадала Людміла Мікалаеўна.

Кіраўнік раёна Андрэй Садоўскі ад імя ўсіх прысутных на выставе падзякаваў за цікавую, пазнавальную экскурсію, шчырую пранікнёнасць духоўнай сустрэчы.

Айцец Іаан на малітоўную памяць падарыў Андрэю Уладзіміравічу кнігу пра жыццё і служэнне мітрапаліта Філарэта.

Святлана ГРЫШЫНА

Фота Вольгі Юшкевіч

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

29 минут ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

5 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

5 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

23 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago