Мірскі замак 18 мая далучыцца да міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» з праграмай «Рэха Міра…». Аб гэтым паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю музея «Замкавы комплекс «Мір» Анаіт Арзуманян.
Міжнародны дзень музеяў традыцыйна адзначаецца 18 мая. Анаіт Арзуманян звярнула ўвагу, што ў сувязі з гэтым Мірскі замак штогод рыхтуе для наведвальнікаў цікавыя праграмы і канцэрты, і бягучы год выключэннем не будзе.
Так, з 10.00 да 18.00 уваход на экспазіцыі паўночнага корпуса, паўночна-заходняй і цэнтральнай вежаў замка будзе бясплатным, а пасля 18.00 і да 21.00 можна будзе бясплатна наведаць міжнародную выстаўку «Ultima ratio regum. Беларусь у Паўночных войнах сярэдзіны XVII — пачатку XVIII ст.».
У 17.00 у мансарднай частцы паўночнага корпуса адбудзецца адкрыццё выстаўкі акварэльных работ літоўскага мастака Раманаса Барысаваса «Паэзія руін».
У 20.00 арганізатары запрашаюць жадаючых прыняць удзел у інтэрактыўнай музейнай праграме «У госці да Пане Каханку» сумесна з ансамблем цыганскай песні «Джана Рома» (г. Ашмяны).
Іншыя беларускія ўстановы таксама рыхтуюцца да папулярнай міжнароднай акцыі. Напрыклад, 20 мая Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прадставіць святочную праграму «Ноч музеяў — 2017. Горад засынае, прачынаецца музей…».
Паводле слоў арганізатараў, з надыходам вечара экспазіцыя ажыве: танкісты, лётчыкі, зенітчыкі, стралкі, партызаны, падпольшчыкі, ваенныя карэспандэнты, медсёстры і іншыя персанажы ваенных гадоў запоўняць залы. Яны раскажуць аб музейных прадметах і інсталяцыях, пакажуць эпізоды з ваеннага жыцця і нават прапануюць наведвальнікам у іх паўдзельнічаць. Пачатак у 18.00.
27 лістапада з 10.00 да 12.00 намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела па працы і…
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…