Мір, стабільнасць, традыцыйныя каштоўнасці

Гэта галоўныя запыты жыхароў Дзятлаўшчыны – такая выснова зроблена пры падвядзенні вынікаў работы ідэалагічнага актыву раёна за мінулы год.

Як у 2022 годзе працавала ідэалагічная вертыкаль і якія задачы стаяць перад ёю сёлета, расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова. Адзначыла, што ў сферы заняты 25 чалавек. Сярод галоўных кірункаў работы – сацыяльныя апытанні і вывучэнне грамадскага меркавання, падтрыманне спрыяльнага клімату ў калектывах, інфармацыйна-прапагандысцкая і тлумачальная дзейнасць, узаемадзеянне з органамі ўлады і грамадскімі аб’яднаннямі, прафілактыка, работа з моладдзю і кадрамі, вывучэнне мясцовых праблем. Як паказчык эфектыўнасці назвала змяншэнне колькасці зваротаў грамадзян. Увагу скіравала і на тое, што ў раёне ёсць 97 формаў увекавечання, якія неабходна падтрымліваць у належным стане, запрашаць да гэтай работы навучэнцаў, што таксама спрыяе захаванню гістарычнай памяці і патрыятычнаму выхаванню. Станоўчым вопытам у гэтым напрамку сталі і такія новыя формы работы, як сплавы на байдарках, вела- і аўтапрабегі па памятных мясцінах, адкрыццё турыстычнага маршруту “Партызанскай сцежкай па Ліпічанскай пушчы”, экспазіцый, прысвечаных генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў раённым і школьных музеях, іншае.

Работа па ўсіх кірунках будзе прадоўжана, неабходна забяспечыць эфектыўнае ідэалагічнае і інфармацыйнае суправаджэнне важнейшых грамадска-палітычных падзей года – падрыхтоўку да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, мясцовых Саветаў дэпутатаў, вылучэнне дэлегатаў УНС, мерапрыемстваў да Года міру і стварэння, дзяржаўных святаў.

Аб эфектыўнасці работы з моладдзю расказала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. Пра выніковасць прафілактычнай работы ў КСУП “Жукоўшчына” з абавязанымі асобамі і работнікамі, схільнымі да асацыяльных паводзінаў, якія гадуюць непаўналетніх дзяцей, – галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце гаспадаркі Ірына Красоўская.

Вынікамі работы па тэме “Генацыд без права на жыццё” на прыкладзе работы народнага музея “Дзеці ліхалецця” падзялілася намеснік дырэктара Новаяльнянскай сярэдняй школы Алена Баковіч. З дакладам аб эфектыўнасці ідэалагічнай работы ў арганізацыях на тэрыторыі Парэцкага сельскага савета і з мясцовым насельніцтвам выступіў старшыня сельвыканкама Аляксандр Ядэйка. На важнасць міру, згоды, веры ў Бога для будучыні ўвагу прысутных скіраваў ксёндз-пробашч касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве Здзіслаў Пікула.

Падводзячы вынікі пасяджэння намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч адзначыў, што галоўнае і самае адказнае ў рабоце ідэалагічнага актыву – захаванне стабільнасці, міру і згоды ў грамадстве, падтрыманне курсу дзяржавы.

Прыемным момантам стала ўзнагароджанне. Граматы аддзела ўручаны Марыне Нячай, Марыі Шавель, Алене Баковіч, Канстанціну Вінцукевічу, Вікторыі Тыць, Вользе Бойка. Граматамі раённага камітэта ГА “БРСМ” адзначаны Алена Гарановіч, Галіна Хілімончык, Наталля Скібінская.

Ірына СТЫРНІК  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Фестываль “Тата, мама, я – футбольная сям’я” пашырыў геаграфію

Сёлета ўдзельнікамі гэтага сямейна-спартыўнага свята на Дзятлаўшчыне стала 51 сям’я з Дзятлава і раёна, Шчучына,…

8 часов ago

Прайшлі практычныя заняткі па стральбе

У ваенным камісарыяце Дзятлаўскага раёна ў рамках мабілізацыйных вучэнняў, якія праходзяць на тэрыторыі Гродзенскай вобласці…

10 часов ago

Ведае ўчастковы. Званок з незнаёмага нумара? Пакладзіце трубку

Пытанне: мне патэлефанавалі і прапанавалі задэклараваць грашовыя сродкі. Мяркую, што гэта махляры. Як паводзіць сябе…

22 часа ago

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

1 день ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

1 день ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

2 дня ago