16 лютага ў Цэнтральным Доме афіцэраў Мінска прайшла цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў рэспубліканскага штогадовага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Сярод іх – Дзятлаўская раённая газета “Перамога”.
Узнагароды канкурсанты атрымалі з рук міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова, міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ліліі Ананіч, памочніка міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах – начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны генерал-маёра Аляксандра Гуры.
– Сёння мы маем права казаць пра высокую эфектыўнасць і выніковасць супрацоўніцтва Узброеных Сіл і сродкаў масавай інфармацыі ў гэтай найважнай дзяржаўна-палітычнай справе. Больш за 4 тысячы публікацый у друкаваных СМІ, каля 200 гадзін тэле- і больш за 40 гадзін радыёэфіру ў сярэднім штогод прысвячаюцца будаўніцтву і развіццю Узброеных Сіл. Пры гэтым у час асвятлення ваеннай тэматыкі на першы план пастаўлены аб’ектыўнасць і творчы падыход. Пры непасрэдным удзеле СМІ грамадскасць штодня знаёміцца з вынікамі дзейнасці беларускага войска, – адзначыў у час урачыстасці Андрэй Раўкоў.
Міністр інфармацыі Лілія Ананіч у прывітальным слове заўважыла, што “глыбокая патрыятычная журналістыка, сродкі масавай інфармацыі адыгрываюць важную ролю ў развіцці беларускай дзяржавы. 2015 год яшчэ раз пацвердзіў упэўнены курс нашага народа на будаўніцтва незалежнай рэспублікі. Нароўні з галоўнымі сімваламі суверэннай Беларусі, якімі з’яўляюцца герб, сцяг і гімн, стаяць нацыянальныя сродкі масавай інфармацыі, інфармацыйная прастора краіны”.
Рэдакцыя газеты “Перамога” была адзначана дыпломам Міністэрства абароны за асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнае выхаванне насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Акрамя нашай рэдакцыі, дыпламантамі сталі калектывы газет “СБ. Беларусь сегодня”, “Звязда”, “Рэспубліка”, раённых выданняў, Белтэлерадыёкампаніі, тэлеканалаў АНТ і СТБ, інфармагенцтваў.
Н. АВЯРЧУК
НА ЗАГАЛОЎНЫМ ФОТАЗДЫМКУ: галоўны рэдактар газеты “Перамога” А. Кудзінаў атрымлівае ўзнагароду ад начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны генерал-маёра А. Гуры.
Фота аўтара
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…