Аб устанаўленні і парадку павышэння мінімальнай заработнай платы расказала намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама – начальнік аддзела па працы і занятасці насельніцтва Святлана Волкава.

Кім і на падставе чаго ўстанаўліваюцца памеры аплаты працы і дадатковыя выплаты работнікам?

– Частка 1 артыкула 63 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ПК) вызначае, што формы, сістэмы і памеры аплаты працы работнікаў, у тым ліку і дадатковыя выплаты стымулюючага і кампенсавальнага характару, устанаўліваюцца наймальнікам на падставе калектыўнага дагавора, пагаднення i працоўнага дагавора. Пры гэтым згодна з пунктам 4 часткі 1 артыкула 55 ПК наймальнік абавязаны выдаваць заработную плату ў тэрміны і памерах, устаноўленых заканадаўствам, калектыўным дагаворам, пагадненнем або працоўным дагаворам.

Які цяпер устаноўлены памер мінімальнай заработнай платы?

– У адпаведнасці з часткай 1 артыкула 59 ПК, артыкула 1 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб устанаўленні і парадку павышэння мінімальнай заработнай платы” (далей – Закон) мінімальная заработная плата (месячная і гадзінная) – гэта дзяржаўны мінімальны сацыяльны стандарт у галіне аплаты працы, які наймальнік абавязаны выкарыстоўваць у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за працу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці працоўнага часу пры выкананні абавязкаў работніка, якія вынікаюць з заканадаўства, лакальных нарматыўных прававых актаў і працоўнага дагавора.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2017 года №1022 “Аб устанаўленні памеру месячнай мінімальнай заработнай платы” ўстаноўлена месячная мінімальная заработная плата ў памеры 305 рублёў.

Пры якіх умовах у працоўны стаж залічваюцца перыяды работы?

– Паводле часткі 1 артыкула 51 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб пенсійным забеспячэнні” ў стаж працы залічваюцца перыяды работы, прадпрымальніцкай, творчай і іншай дзейнасці пры ўмове, што на працягу гэтых перыядаў ажыццяўлялася выплата абавязковых страхавых узносаў згодна з заканадаўствам аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні. Прычым, калі сярэднямесячны фактычны заробак (даход), з якога выплачаны абавязковыя страхавыя ўзносы, за каляндарны год стаў ніжэйшы мінімальную заработную плату, устаноўленую заканадаўствам, названыя перыяды залічваюцца ў стаж працы з выкарыстаннем паправачнага каэфіцыента. Ён разлічваецца шляхам дзялення сярэднямесячнага фактычнага заробку (даходу) асобы на сярэднеарыфметычную велічыню мінімальнай заработнай платы за адпаведны перыяд выплаты абавязковых страхавых узносаў.

Па пытаннях аплаты працы і выканання заканадаўства аб працы звяртайцеся ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама па тэлефоне 2-63-82.

Таццяна ГРЫЦУК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации