На занальным этапе ў групе “Б” першынства вобласці па міні-футболе хлопцаў 2005 года нараджэння дзятлаўчане спаборнічалі з камандамі ДЮСШ Ваўкавыскага, Шчучынскага, Навагрудскага раёнаў. Усіх сапернікаў перамаглі і ўсім забілі па чатыры галы.
Дзятлава – Шчучын – 4:0, Дзятлава – Ваўкавыск – 4:1, Дзятлава – Навагрудак – 4:2.
Пераможцам групы “А” стала каманда Гродзенскага раёна. Гродзенцы таксама перамаглі ва ўсіх матчах. Гродна – СДЮШОР “Юность” – 10:1, Гродна – Зэльва – 6:3, Гродна – Ашмяны – 5:1.
У стыкавым матчы за тытул першынства сустрэліся пераможцы групаў “А” і “Б” – каманды Гродзенскага раёна і Дзятлава. Гульня ў Навагрудку завяршылася перамогай гродзенцаў з лікам 5:1. Такім чынам, Дзятлава – сярэбраны прызёр першынства вобласці.
Бронзавыя медалі атрымалі хлопцы з Зэльвы. У стыкавым матчы яны перамаглі каманду Шчучына – 6:4.
Месцы з пятага па восьмае занялі каманды Ваўкавыска, Ашмянаў, Навагрудка, СДЮШОР “Юность”.
Каманду Дзятлаўскай ДЮСШ да першынства рыхтаваў трэнер Уладзімір Ганчар.
Ул. інф. “Перамогі”.