Мінадукацыі заклікае бацькоў у час школьных канікул уважліва сачыць за дзецьмі, у якіх гэтымі днямі з’яўляецца больш свабоднага часу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая.
Школы ў час канікулаў праводзяць для дзяцей шмат разнапланавых мерапрыемстваў: фізкультурна-аздараўленчых, патрыятычных, пазнавальных. “Бацькоў, якія жадаюць, каб дзеці на канікулах праводзілі час не ў школе, мы заклікаем не ўхіляцца ад арганізацыі іх адпачынку і сачыць, каб яны не апынуліся на вуліцы без нагляду”, – падкрэсліла Людміла Высоцкая.
Максімальную занятасць педагогі імкнуцца забяспечыць школьнікам, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа, а таксама з тымі, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. На канікулах такія дзеці могуць наведваць спартыўныя секцыі, аб’яднанні па інтарэсах, бібліятэкі, спартзалы, басейны, шырока прыцягваюцца да арганізацыі і правядзення ўсіх выхаваўчых мерапрыемстваў.
Спецыялісты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы адсочваюць сітуацыю ў праблемных сем’ях. І акрамя выхаваўча-прафілактычнай работы з дзецьмі праводзяць мерапрыемствы і з бацькамі – спецыяльныя трэнінгі, індывідуальныя і групавыя кансультацыі.
Як паведамлялася, 28 кастрычніка ў Свіслачы ў раёне вуліцы Даўмана ў Мінску ледзь не патануў дзевяцігадовы хлопчык. Да прыбыцця ратавальнікаў і хуткай дапамогі дзіця выцягнуў з вады выпадковы прахожы – 16-гадовы першакурснік каледжа. Выратаваны быў перададзены брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі без дыхання і сэрцабіцця. Медыкі змаглі запусціць сэрца дзіцяці. Цяпер яно знаходзіцца ў 2-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы, яго стан стабільны, цяжкі.
Міліцыя праводзіць праверку па факце здарэння. Апытаны сведкі і відавочцы. Міліцыянеры наведвалі месца жыхарства бацькоў хлопчыка. Сям’я непаўналетняга знаходзіцца на кантролі ва ўстанове адукацыі.

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации