Светлае, шчодрае на дабрыню, радаснае свята Нараджэння Хрыстова сустрэлі праваслаўныя вернікі. На Дзятлаўшчыне гэтай найважнейшай падзеі царкоўнага календара быў прысвечаны калядны канцэрт.
Ён прайшоў у раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці, дзе добры настрой, цёплыя пажаданні, песенныя і танцавальныя сюрпрызы землякам і гасцям дарылі салісты і творчыя калектывы раёна. Выступленні Таццяны Шостка, Ганны Харлінскай, Веры і Андрэя Добышаў, удзельніц народнага хору ветэранаў “Ветэраны ў страі”, дзіцячага танцавальнага калектыву “Сунічкі”, выхаванцаў нядзельнай школы, іншых талентаў раёна склалі мілагучную “Сімфонію Нараджэння Хрыстова” (так называўся канцэрт).
– Увасаблення Бога род чалавечы чакаў больш за пяць тысяч гадоў, – звярнуўся да прысутных благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель. – Пасля выгнання нашых прабацькоў з Раю, міласцівы Гасподзь даў абяцанне, што ў свет прыйдзе Збаўца, каб вызваліць людзей ад першароднага граху і даць ім магчымасць вярнуцца ў райскія абіцелі. І вось Гасподзь нарадзіўся, лёг у сціплыя яслі, каб узрастаць у сіле, у трыццацігадовым узросце выйсці на бераг ракі Іардан, адтуль пачаць сваю пропаведзь, заклікаючы людзей да пакаяння, а потым узяць на сябе грахі рода чалавечага і перацярпець пакутную хрэсную смерць. Бог зрабіў усё для нашага ўратавання, што можа зрабіць любячы айцец для свайго стварэння. Мы ж сёння можам засведчыць сваю любоў да яго выкананнем Закона Божага, таму важна, асабліва ў калядныя дні, рабіць справы міласэрнасці і добрыя ўчынкі.
Айцец Іаан пажадаў дзятлаўчанам шмат даброт, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, выратавання, і каб святло Віфлеемскай зоркі асвячала жыццёвы шлях.
Вядучыя ўрачыстасці расказалі, як святкуюць Нараджэнне Хрыстова ў розных краінах, падкрэсліўшы, што ў Беларусі прынята калядаваць – пераапранацца ў розныя вобразы, хадзіць ад дома да дома і спяваць песні, славіць нараджэнне немаўляці Хрыста. У таго, да каго завіталі калядоўшчыкі, год будзе багаты, плённы і шчаслівы.
Не абышлося і без святочнай інтрыгі, калі ў зале запусцілі паветраныя шары, каб выбраць “шчасліўчыка вечара”.
Пашанцавала дзятлаўчанцы Лідзіі Іванаўне, якая атрымала прыз.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Пра тое, што яны добра знаёмы з раёнкай і выпісваюць яе дома, яшчэ з парога…
По оперативным данным, с начала купального сезона утонули 117 человек, из них 9 детей. Спасены 150 человек,…
Готовность объектов хозяйств в период уборочной кампании находится на особом контроле спасательного ведомства. Дятловские спасатели…
28 жніўня адбудзецца абласны этап VII рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года-2026” па Гродзенскай вобласці. У адборачных…
У Год беларускай жанчыны хочацца пазнаёміць нашых чытачоў з цудоўнай дзятлаўчанкай – Ганнай Гутыра, галоўным…
Уступная кампанія на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ў Беларусі праходзіць у больш ранні тэрмін, чым асноўны…