Categories: Падзеі

Мікалай Юркевіч: “Камунальнікі заўжды на вахце”

Прафесійнае свята работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі – нагода ўзважыць здабыткі працы і ўзнагародзіць лепшых работнікаў. Сёлета ў ліку працаўнікоў, адзначаных дзяржаўнымі ўзнагародамі, – машыніст экскаватара ўчастка транспарту Дзятлаўскага РУП ЖКГ Мікалай Юркевіч. За шматгадовую плённую працу ён удастоены Ганаровай граматы Упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гродзенскага аблвыканкама.

Сам Мікалай Юркевіч пра адзнакі і ўзнагароды гаварыць не любіць, а вось аб працы расказвае ахвотна. Сучасным камунальнікам бесклапотна сядзець не выпадае, а сам машыніст заняты адразу на двух участках працы: сумяшчае абавязкі экскаватаршчыка і машыніста пагрузчыка.

Мікалай Мікалаевіч за рулём спецтэхнікі – больш за тры дзесяцігоддзі. Ураджэнец мясцовых Белякоў, ён вучыўся механізатарскай справе ў колішнім прафтэхвучылішчы №119 у Казлоўшчыне ў пачатку 80-х гадоў. Затым доўгі час працаваў у калгасе “Русь-Агра”, а дзесяць гадоў таму змяніў сельскагаспадарчую справу на камунальную.

— Дзе вам лепш працуецца – у аграрыях ці камунальніках? – пытаюся ў суразмоўцы.

— Праца – яна паўсюль нялёгкая, напружаная і ўсюды важная. У калгасе трэба было паспець падрыхтаваць глебу, каб работы ў полі прайшлі своечасова, каб вырасціць добры ўраджай. А камунальнікі – яны заўжды на вахце.

— І ў выхадныя працуеце?

— Нягледзячы на тое, што ў мяне, як і многіх камунальных работнікаў, працоўны тыдзень пяцідзённы, бываюць тэрміновыя клопаты, тады нас выклікаюць на службу і ўвечары, і ноччу, і ў выхадныя. Калі, напрыклад, здараецца аварыя, яе трэба як мага хутчэй ліквідаваць.

У жыллёва-камунальнай гаспадарцы раёна працуюць два экскаватары, больш новы і дужэйшы МТЗ-82 – у Мікалая Юркевіча, таму і  нагрузка адпаведная. У час падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезону – гэта планавая замена цеплатрасаў, у міжсезонне – экстраныя рамонты. Усе камунальныя камунікацыі пракладзены ў зямлі, таму тут без экскаватара – анікуды. Толькі сёлета Мікалай Мікалаевіч паспеў папрацаваць у Дзятлаве, Гезгалах, Лапушне.

Акрамя экскаватара, Мікалай Юркевіч працуе на пагрузчыку “Амкадор”. Кажа, што ўжо прызвычаіўся перасаджвацца з кабіны адной тэхнікі ў другую некалькі разоў на дзень. Пакуль доўжыцца ацяпляльны сезон, пагрузчык пераважна заняты на адгрузцы пілавіння – паліва з мясцовай драўніны, на якім сёння часткова працуюць кацельні ў Дзятлаве, Наваельні, Гезгалах і Казлоўшчыне.

Яшчэ адзін з відаў дзейнасці камунальнікаў, у якім заняты таксама і экскаватар, – навядзенне парадку на зямлі. Мы, мітуслівыя і ўвесь час заклапочаныя гараджане, на жаль, не заўсёды заўважаем, як прыгажэе наш горад. А варта калі-нікалі спыніцца, агледзецца і сказаць “Дзякуй!” работнікам камунальнай гаспадаркі. Плён іх працы – не толькі чыстыя вуліцы, але і дагледжаныя ўзбочыны гарадскіх дарог, пракладзеныя каналы, ліўнёўкі.

За свой немалы працоўны стаж Мікалай Юркевіч, па яго словах, не стаміўся ад працы за рулём. Усведамляць, што працуе для людзей, і бачыць вынік працы – лепшая для яго ўзнагарода.

Дзень камунальнай гаспадаркі Мікалай Мікалаевіч традыцыйна адзначае дома, з сям’ёй. Звычайна з гэтай нагоды завітаюць у госці дзеці, унукі. Самае галоўнае пажаданне, якое машыніст адрасуе сваім калегам і ўсім працаўнікам камунальнай гаспадаркі – моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Усё астатняе, па яго словах, у руках саміх людзей.

Машыніст экскаватара Дзятлаўскага РУП ЖКГ Мікалай Юркевіч

Тэкст і фота Н. АВЯРЧУК

administrator

Recent Posts

Ведае ўчастковы. Званок з незнаёмага нумара? Пакладзіце трубку

Пытанне: мне патэлефанавалі і прапанавалі задэклараваць грашовыя сродкі. Мяркую, што гэта махляры. Як паводзіць сябе…

4 часа ago

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

17 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

17 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

18 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

19 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

19 часов ago