ГрадусПлюс. Міхаіл Ступчык: “Работнікі энергасістэмы не ўдакладняюць па тэлефоне асабістыя даныя”

На Гродзеншчыне выяўлены выпадкі, калі махляры выдавалі сябе за энергетыкаў, спрабуючы падманам атрымаць асабістыя даныя грамадзян.

Пад выглядам замены лічыльніка яны прасілі прадыктаваць па тэлефоне серыю і нумар пашпарта.

Начальнік Дзятлаўскага РЭС Міхаіл Ступчык адзначыў, што ў нашым раёне на сёння такіх сітуацый не зафіксавана, і расказаў, як засцерагчы сябе ад махляроў:

– Паважаныя дзятлаўчане, помніце, што работнікі энергасістэмы па пытанні замены і праверкі электрычных лічыльнікаў у час тэлефоннага званка могуць удакладніць выключна час і дату візіту, зручную для абанента. Ніякіх асабістых даных пры гэтым не ўдакладняецца.

Таксама работнікі абаненцкай службы энергасістэмы не праводзяць ніякіх дадатковых работ, не прапаноўваюць заключыць з імі дагавор на аказанне паслуг на месцы, выканаць дадатковыя платныя паслугі абаненту.

Усе супрацоўнікі РУП “Гроднаэнерга” пры наведванні домаўладанняў спажыўцоў электраэнергіі маюць пры сабе пасведчанне, дзе ўказаны нумар, прозвішча, імя і імя па бацьку работніка, структурнае падраздзяленне, у якім ён працуе (Дзятлаўскі РЭС), пасада і фотаздымак. Пасведчанне абавязкова замацавана пячаццю і падпісана кіраўніком арганізацыі.

Такая ж інфармацыя (акрамя нумара) знаходзіцца на бэйджы работніка. Бэйдж размяшчаецца на вопратцы, каб  яго было лёгка прачытаць. Персанал рамонтных брыгад апрануты ў спецадзенне з лагатыпам РУП “Гроднаэнерга”.

Калі сумняваецеся, пазваніце ў Дзятлаўскі раён электрычных сетак па тэлефонах: 6-79-33, 6-79-70 і ўдакладніце, ці з’яўляецца такі работнік прадстаўніком арганізацыі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

1 день ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

1 день ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

1 день ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

1 день ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago