Паважаныя жыхары горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна!
Ранняя вясна сёлета ўнесла свае карэктывы ў планы санітарнай ачысткі тэрыторый і навядзення парадку на зямлі. Рашэннем Дзятлаўскага райвыканкама № 159 ад 23 сакавіка 2020 года ў раёне з 25 сакавіка па 24 красавіка аб’яўлены месячнік па добраўпарадкаванні населеных пунктаў.
У ходзе правядзення месячніка паўсюдна будуць убіраць смецце, бяліць дрэвы, рамантаваць агароджы або зносіць старыя, выразаць дробную расліннасць. Працоўным калектывам рэкамендавана займацца ўборкай і навядзеннем чысціні на замацаваных за імі тэрыторыях. У раёне неабходна навесці парадак на грамадскіх могілках, воінскіх пахаваннях і мемарыяльных збудаваннях.
Праблемы добраўпарадкавання знаходзяцца ў цэнтры ўвагі многіх службаў раёна.
Шмат зроблена і робіцца ў нас для навядзення парадку на зямлі, выкананы шэраг намечаных мерапрыемстваў, але ёсць яшчэ пытанні, якія патрабуюць разгляду і неадкладнага рашэння. Неабходна навесці парадак як на асобных тэрыторыях, так і на шэрагу сацыяльных і вытворчых аб’ектаў. Кожны гаспадар павінен добраўпарадкаваць свой дом, тэрыторыю каля яго.
Паважаныя землякі, раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў выказвае ўпэўненасць, што кожны з нас праявіць свядомасць, ініцыятыву, неабыякавасць і ўключыцца ў ператварэнне Дзятлаўшчыны ў адзін з самых утульных, прыгожых і добраўпарадкаваных рэгіёнаў Беларусі.
Аргкамітэт
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Лета – час крыху расслабіцца, адпачыць ад некаторых клопатаў і абавязкаў. Але не ад уплаты…
Вспышки паров бензина, ацетона, бензола, некоторых спиртов и эфиров нередко становятся причиной возгораний, в которых…
Навядзенне парадку на зямлі – не толькі пра чысціню і прыгажосць, але і пра элементарны…
Железнодорожный переезд – это место с особо высоким уровнем опасности, где от любого водителя требуется…
15 июля на спортивных площадках города дан старт турниру по мини-футболу «Футбольные каникулы»! Теперь каждую…
В аг. Радунь Вороновского района с участием губернатора проходит семинар-совещание по подведегию итогов работы аграрной отрасли…