Мерапрыемства «Нелегал»

Для супрацьдзеяння незаконнай міграцыі ў Рэспубліку Беларусь, прафілактыкі правапарушэнняў, учыненых замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, з 27 па 30 верасня 2017 года ў Дзятлаўскім раёне праходзіла спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Нелегал».
Супрацоўнікамі групы па грамадзянстве і міграцыі ў цесным узаемадзеянні з іншымі службамі АУС Дзятлаўскага райвыканкама былі правераны месцы магчымага знаходжання нелегальных мігрантаў. Нягледзячы на тлумачэнні нормаў міграцыйнага заканадаўства ў час прафілактычных размоваў, у сродках масавай інфармацыі, парушэнні яшчэ здараюцца. У час мерапрыемства «Нелегал» зафіксавана 4 факты парушэння міграцыйнага заканадаўства замежнымі грамадзянамі.

Нагадаем, што іншаземец, які прыехаў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, мае права знаходзіцца тут без рэгістрацыі на працягу 5 сутак з дня ўезду ў краіну (за выключэннем нядзелі, дзяржаўных святаў і святочных дзён, вызначаных і аб’яўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь нерабочымі). Калі плануемы перыяд знаходжання перавышае гэты тэрмін, іншаземец павінен зарэгістравацца ў органе рэгістрацыі (АУС, гасцініцы, суб’екце аграэкатурызму) па месцы фактычнага часовага знаходжання. Вызваляюцца ад рэгістрацыі на працягу 90 дзён з дня прыезду грамадзяне Расійскай Федэрацыі, а на працягу 30 дзён — грамадзяне Літоўскай Рэспублікі, Латвійскай Рэспублікі, Украіны, Рэспублікі Казахстан, згодна з заключанымі Рэспублікай Беларусь пагадненнямі з пералічанымі дзяржавамі.

Замежныя грамадзяне могуць весці працоўную дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь пры ўмове атрымання спецыяльнага дазволу і заключэнні працоўнай дамовы з наймальнікам. Для грамадзян Рэспублікі Казахстан, Расійскай Федэрацыі, Арменіі, Кыргызстана атрыманне спецыяльных дазволаў на вядзенне працоўнай дзейнасці не патрабуецца.

С. ЮРГЕЛЬ,
вядучы спецыяліст групы па грамадзянстве і міграцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама

 

administrator

Recent Posts

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

23 минуты ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

25 минут ago

Безопасное управление транспортным средством

По-прежнему высоким остается уровень аварийности по вине водителей транспортных средств. Одним из элементов пассивной безопасности,…

2 часа ago

Электробезопасность в новогодние праздники

Приближается Новый год и Рождество – одни из самых любимых праздников наших граждан. К этим…

3 часа ago

Эффективность принимаемых мер по сокращению количества пустующих домов

Комитет государственного контроля Гродненской области информирует о проведении «горячей линии» по реализации требований Указа Президента…

3 часа ago

Дзелавы панядзелак. Камунальныя паслугі. Хто не плаціць?

Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…

20 часов ago