Ён уяўляе сабой электронны рэсурс, які змяшчае спісы загінуўшых у 1941—1945-х гадах супрацоўніках і студэнтах Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Такі фармат абраны не выпадкова. Усяго каля 2000 выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў БДУ сталі ўдзельнікамі тых крывавых падзей. Мяркуецца, што загінулі з іх звыш трохсот чалавек. Сёння вядома толькі пра 79 герояў, чые імёны ўжо занесены ў мемарыяльную базу. З ліку студэнтаў і супрацоўнікаў БДУ — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны — дванаццаці прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Вялікая даследчая праца па пошуку інфармацыі пра іншых загінуўшых працягваецца. Электронны рэсурс дазволіць уносіць новыя імёны ў мемарыял па меры з’яўлення актуальных звестак.

Крыніцамі для фарміравання спісу сталі матэрыялы архіва БДУ, Нацыянальнага архіва Беларусі, абагульненага камп’ютарнага банка даных Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі “Мемарыял”, інфармацыйна-даведачная літаратура па гісторыі БДУ.

Навігацыя рэсурсу прадугледжвае размяшчэнне прозвішчаў у алфавітным парадку. Кожнаму з герояў адводзіцца асобная старонка, дзе ўказваюцца дата і месца нараджэння, дата і прычына смерці, а пры наяўнасці звестак фіксуецца і вайсковае званне ў ваенны час.

Дарэчы, з 79 устаноўленых герояў, прадстаўнікоў прафесарска-выкладчыцкага склада — 21. Ёсць сярод іх і вядомыя навукоўцы, напрыклад, прафесар БДУ, акадэмік Акадэміі навук  БССР Сямён Якаўлевіч Вольфсан, які прапаў без вестак у час эвакуацыі. Таксама ў спісе загінуўшых значыцца выпускнік БДУ, Герой Савецкага Саюза, гвардыі капітан, камандзір батальёна 41-й гвардзейскай танкавай брыгады Міхаіл Паўлавіч Катлавец. Ён загінуў у баі ў кастрычніку 1944 года.

Над напаўненнем і зместам мемарыяла працуюць выкладчыкі і супрацоўнікі гістарычнага факультэта.

— Дрэнная захаванасць дакументаў перадваеннага і ваеннага часу, недакладнасці ў дакументах, што захаваліся, значна запавольваюць работу па аднаўленні звестак пра нашых суайчыннікаў, — адзначае намеснік дэкана па навуковай рабоце гістарычнага факультэта Алег МАЛЮГІН. — У той жа час, у ходзе працы з архіўнымі дакументамі і матэрыяламі базы “Мемарыял” атрымліваецца знайсці шэраг новых фактаў. Дадзеная сістэма з’яўляецца адкрытай. Мы спадзяемся, што нейкая частка дакументаў, якія нас цікавяць, і  звестак пра супрацоўнікаў і студэнтаў БДУ захоўваецца ў іх сваякоў, знаёмых, калег. Прадастаўленне нам гэтых матэрыялаў значна дапамагло б у рабоце па вяртанні з нябыту забытых імёнаў. Толькі разам мы змаглі б захаваць і перадаць пакаленням памяць пра нашых герояў ..

У першыя дні вайны каля 450 студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта добраахвотна пайшлі на фронт. Эвакуіравацца з Мінска паспелі толькі 620 чалавек. А большасць выкладчыкаў і студэнтаў, што засталіся ў горадзе, сталі актыўнымі ўдзельнікамі падпольнага і партызанскага руху.

Надзея НІКАЛАЕВА

“Звязда”

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Безопасность на водоемах весной
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

20 марта, 2025
Церемония инаугурации Президента Беларуси состоится 25 марта

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации