У Казлоўшчынскай гарадской бальніцы працуе нямала вопытных спецыялістаў, якія ўсім сваім жыццём і работай пацвярджаюць, чаму прафесія медыцынскага работніка шаноўная і высакародная.

Больш за 40 гадоў ахове здароўя жыхароў раёна прысвяціла медыцынская сястра агульнай практыкі Марына Гародка, яна і сёння ў страі.

– Як ні дзіўна, але прафесію жыцця я выбрала з-за сваёй хваравітасці: у дзяцінстве часта даводзілася ляжаць у бальніцы, і я бачыла, як працуюць людзі ў белах халатах, ужо тады хацелася быць падобнай да іх.

Пасля заканчэння дзевяці класаў Падвялікаўскай базавай школы з адзнакай яна зрабіла першы крок да ўвасаблення сваёй дзіцячай мары –  паступіла ў Слонімскае медыцынскае вучылішча на спецыяльнасць “фельчарска-акушэрская справа”.

Маладым спецыялістам яна размеркавалася працаваць у Дзятлаўскую ЦРБ і з таго часу ні на год не пакідала свой пост. У яе працоўнай кніжцы некалькі запісаў, аднак усе яны звязаны з медыцынай раёна: жанчына выдатна помніць, як пачынала загадчыцай пункта аховы здароўя ў прафтэхвучылішчы ў Казлоўшчыне, працавала старшай медыцынскай сястрой Казлоўшчынскай паліклінікі. Самай яркай і запамінальнай старонкай яе працоўнай біяграфіі сталі гады работы фельчарам хуткай медыцынскай дапамогі. Сёння, працуючы памочнікам доктара па амбулаторна-паліклінічнай рабоце, яна пастаянна прымяняе назапашаны вопыт па аказанні неадкладнай медыцынскай дапамогі.

Вядуць прыём пацыентаў разам з доктарам агульнай практыкі Анатолем Юркевічам у паліклініцы, дыспансэрныя агляды. На ўчастку нямала пажылых людзей, і яны з нецярпеннем чакаюць медсястру дома, каб праверыць здароўе, а часам проста паразмаўляць.

– Рада, што магу быць не толькі прафесіяналам на рабоце, але і кампетэнтнай у пытаннях здароўя ўласнай сям’і, падказваць нешта дзецям і ўнукам.

Нішто ў гэтым свеце не стаіць на месцы, так і медыцына кожны год рухаецца наперад сямімільнымі крокамі. Марына Гародка называе якасці, якія адрознівалі медыцынскіх работнікаў чатыры дзесяцігоддзі таму і не губляюць актуальнасці цяпер:

– Веды, міласэрнасць, цярплівасць, вытрымка, прыстойнасць, добрае слова, якое іншым разам лечыць не горш за працэдуры, павінны быць у арсенале кожнага сапраўднага медыцынскага работніка.

Дарэчы, блізкую да матулінай прафесію абрала і дачка, якая скончыла Віцебскі медыцынскі ўніверсітэт і працуе правізарам у адной са сталічных аптэк. 

Дзень медыцынскіх работнікаў для сям’і Гародкаў – важнае свята і добрая нагода сабрацца разам каля сямейнага ачага, чаму яго захавальніца Марына Віктараўна заўсёды вельмі рада. Усіх калег, якія прысвяцілі сваё жыццё ахове здароўя людзей, яна віншуе з прафесійным святам і жадае ім самім моцнага здароўя, энергіі, пазітыву і ўдзячных пацыентаў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации