Матчына мова, адзіная, родная…

Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў Дзень беларускай кнігі “Чытаючы Радзімы старонкіˮ.

Падчас яго прайшла дыктоўка “Беларускай мовы рысы непаўторныяˮ з наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання грамадзян сталага ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна і карыстальнікамі бібліятэкі.   У прыемнай атмасферы ліліся цёплыя мілагучныя словы роднай беларускай мовы. Напісанне атрымалася граматнае. А быць інакш і не магло, таму што родная мова ідзе ад сэрца і рука сама піша без памылак. Застаецца толькі цёплае пачуццё ад таго, што разам са сваімі суайчыннікамі пішам “гімнˮ матчынай мове.

Вучні 11 класа гімназіі № 1 горада Дзятлава разам з настаўніцай Вольгай Орсік прынялі ўдзел у конкурснай гульні “Таямніцы роднай мовыˮ. Падлеткі адправіліся ў займальнае падарожжа ў свет беларускай мовы па станцыях, якія прапанавалі сваім пасажырам цікавыя загадкі, жарты, фальклор, літаратурную крыжаванку, станцыі “Словаведыˮ і “Перакладчыкіˮ. Таксама адбылася дэманстрацыя відэаролікаў верша “Родная моваˮ  і відэакліпа песні “Родная моваˮ ў выкананні Алісы Доўнар.

Удзельнікі абодвух мерапрыемстваў паўдзельнічалі ў акцыі “Чытаем беларускую кнігуˮ, падчас якой чыталі вершы беларускіх паэтаў. Была аформлена выстава-парада “Беларуская кніга – гэта цікаваˮ, бібліятэкар прапанавала наведвальнікам мерапрыемстваў Топ-10 кніг беларускіх аўтараў.

Алена ЯКАЎЧЫК,
бібліятэкар аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Аляксандр Кугейка: “Каб бульба радавала, мы добра паклапаціліся”

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …

4 часа ago

Дзелавы панядзелак. Чым зацікавіць моладзь?

Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…

4 часа ago

“Бяспека – гэта важна!”

Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…

4 часа ago

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

6 часов ago

Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

6 часов ago

Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні

У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…

7 часов ago