Школьнікі з Гродзенскага раёна шпіталізаваны 11 лютага з сімптомамі атручэння невядомай этыялогіі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Стрыжак.
У бальніцы знаходзяцца 35 дзяцей. Іх жыццю нічога не пагражае.
11 лютага каля 12.30 дзяжурны фельчар хуткай медыцынскай дапамогі паведаміў у службу 101 аб масавым паступленні дзяцей з прыкметамі атручэння. На месца здарэння былі накіраваны медыкі і ратавальнікі-хімікі на аўтамабілі хімічнай і радыяцыйнай абароны. Таксама прыцягнуты спецыялісты газавай службы Гродна і абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Высветлілася, што ў дзяцей, якія займаліся на другім паверсе школы, адбылося рэзкае пагаршэнне здароўя (галавакружэнне, ірвота, павышэнне тэмпературы цела і артэрыяльнага ціску). Праведзеныя замеры паветра на колькасць шэрага хімічных рэчываў паказалі, што небяспечнай канцэнтрацыі няма, радыяцыйны фон не перавышаны. Цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя таксама праводзіць замеры на наяўнасць шкодных рэчываў, вынікі якіх будуць вядомы пазней.
Усе, хто звярнуўся па дапамогу, дастаўлены ў Гродзенскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу. Вучэбны працэс часова прыпынены. Бацькі праінфармаваны аб неабходнасці кантраляваць стан сваіх дзяцей і неадкладна звяртацца ў выпадку пагаршэння здароўя ў медыцынскія ўстановы. У бальніцы псіхалагічную дапамогу тым, хто звярнуўся па яе, аказвае псіхолаг МНС.
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…