На Аўгустоўскім канале з ініцыятывы моладзевага крыла Гродзенскай абласной арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” прайшла сустрэча “без гальштукаў”, прымеркаваная да Дня моладзі і студэнцтва.

Прыём ад імя старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя Караева ў фармаце адкрытага дыялогу правялі намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк і начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Ігар Булаўка.

З пытаннямі да іх звярталіся моладзевыя лідары – прадстаўнікі розных прафесій, пераможцы конкурсаў, аўтары інавацыйных праектаў, ініцыятары патрыятычных і дабрачынных акцый.

IMG_0317.JPG

IMG_0319.JPG

Наш раён прадстаўляла педагог сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы Марыя Раеўская.

– Сваё пытанне задала Віктару Пранюку, – расказала Марыя Раеўская. – Яно тычылася Года беларускай жанчыны і патрыятычнага выхавання маладога пакалення. Працую настаўніцай, і не сакрэт, што ў Беларусі большасць педагогаў – гэта менавіта прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва. У Віктара Францавіча пацікавілася, каго з жанчын-лідараў ён лічыць узорам мудрасці і сілы духу, і чаму на такія прыклады варта раўняцца. Адказваючы, намеснік старшыні аблвыканкама ўзгадаў імя Марыі Біруковай, якая стаяла ля вытокаў жаночага руху. Паспяховай жанчынай-кіраўніком назваў генеральнага дырэктара ААТ “Молочный Мир” Марыю Анікееву, прывёў іншыя прозвішчы, падкрэсліўшы, што вылучыць адну надзвычай цяжка, бо сярод сучасніц вельмі шмат паспяховых жанчын-лідараў, якія гарманічна спалучаюць работу на пасадзе кіраўніка, сям’ю, грамадскую дзейнасць.

У цэлым уражанні ад сустрэчы станоўчыя: парадавала цёплая сяброўская атмасфера, якая натхніла на размову без хваляванняў, субяседнікі былі вельмі пазітыўныя, грунтоўна і цікава адказвалі на ўсе пытанні. Не менш запамінальнымі выдаліся катанне па Аўгустоўскім канале на цеплаходзе і цырымонія спуску вянкоў на ваду “Дзявочы вянок міру”, таксама кожная з удзельніц атрымала ад кіраўніцтва аблвыканкама кветкі і памятны падарунак. Лічу, што мерапрыемствы  да Дня моладзі і студэнцтва ў падобным фармаце вельмі прыемныя.

IMG_0323.JPG
IMG_0364.JPG
IMG_0371.JPG

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзелавы панядзелак. Эканомія без страты якасці
ГрадусПлюс. Не мая трава, або Каму даглядаць пахаванні?
Сям’я! Служым разам!

Сям’я! Служым разам!

31 августа, 2026

Похожие публикации