Марына Цітко: “Усім жанчынам – кахання і дзетак”

Напярэдадні 8 Сакавіка ордэн Маці з рук Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі атрымала новаяльнянка Марына Цітко.

“Шчасце жанчын – гэта самая вялікая каштоўнасць, таму што яно вялікае, усёабдымнае, пачынаючы ад нашых дзяцей і заканчваючы нашай краінай. Дык няхай у вашых дамах заўсёды пануюць мір, любоў і, галоўнае, дзіцячы смех”, – з такімі словамі Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 5 сакавіка звярнуўся да ўдзельніц рэспубліканскага форуму – актывістак Беларускага саюза жанчын.

Традыцыйная перад Міжнародным жаночым днём сустрэча прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва з кіраўніком дзяржавы прайшла ў Мінску і сабрала на адной пляцоўцы больш за паўтысячы ўдзельніц гэтага грамадскага аб’яднання.

У рамках форуму адбылася і ўрачыстая цырымонія, дзе дзяржаўныя ўзнагароды атрымалі 15 жанчын з розных рэгіёнаў і ведамстваў краіны, у тым ліку ордэнам Маці адзначана жыхарка Дзятлаўскага раёна, работніца ТАА “Аграхлебсэрвіс” Марына Цітко.

Яна падзялілася сваімі ўражаннямі ад паездкі ў сталіцу і ўдзелу ў цырымоніі ўзнагароджання.

– Даволі хвалююча і разам з тым прыемна, ганарова было паднімацца на сцэну, каб атрымаць ордэн з рук самога Аляксандра Рыгоравіча, – прызнаецца Марына Міхайлаўна. – На працягу ўсёй размовы з жанчынамі-актывісткамі і звяртаючыся да шматдзетных матуляў кіраўнік дзяржавы падкрэсліваў, каб нараджалі больш дзетак, акцэнт на гэтым рабіў асабліва для моладзі.

У мяне пяцёра дзяцей: старэйшай дачцэ Вераніцы 29 гадоў, Аляксандру – 27, Ягору – 17, Максіму – 14, а малодшаму Цімуру – гадок і 10 месяцаў. Ён – радасць усёй сям’і. Адметна, што дачакалася ўжо і двух унукаў – Рамана і Яраслава. Яны старэйшыя за Цімура, і прыемна назіраць, як хлопчыкі гуляюць разам, калі дома збіраецца ўся сям’я.

Паездка ў сталіцу і ордэн Маці сталі прыемнай нечаканасцю. Вядома, мяне папярэджвалі пра ўзнагароджанне, але зусім не думала, што ўсё будзе такім маштабным. Наогул, форум вельмі спадабаўся. Усё было цікава, сустрэча праходзіла свабодна, размова ладзілася на роўных і пакінула незабыўныя ўражанні.

З мужам Яўгенам Аляксандравічам мы жывём у Наваельні, вельмі любім свой гарпасёлак і марым, каб ён з кожным годам прыгажэў і станавіўся больш камфортным і прывабным, у тым ліку для моладзі. У нас вялікая дружная сям’я, будуем новы дом, спадзяёмся на лепшае. Бусла ў госці яшчэ чакаем, але ўжо няхай прыносіць унукаў і ўнучак.

Хутка 8 Сакавіка. Блізкія будуць мяне віншаваць, аднак найлепшы падарунак, вядома ж, калі ўся сям’я збярэцца разам.

Усім жанчынам нашай краіны да свята я жадаю кахання і дзетак, бо яны памнажаюць наша шчасце.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены ўдзельнікамі форуму

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Сельская гаспадарка. Вітамінны рацыён – для павышэння надояў

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца нарыхтоўка травяных кармоў першага ўкосу і закладка сянажных траншэяў. У СГФ “АграМілк”…

11 часов ago

На территории района вводится запрет на продажу алкогольных напитков

В связи с проведением выпускных вечеров на территории Дятловского района 12 июня вводится запрет на…

12 часов ago

Госавтоинспекция проведет комплекс дополнительных профилактических мероприятий

С 11 по 14 июня на территории Дятловского района будет проходить комплекс дополнительных профилактических мероприятий…

12 часов ago

Узнагароды – за любоў да прыроды

Школьнае лясніцтва “ЛесКам+” у сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы стала…

12 часов ago

«Купалье-2026»: Александрия вновь собирает друзей. Программа праздника

Могилевская область вновь готовится к одному из самых ярких и душевных летних событий. 11 и…

13 часов ago

Александр Лукашенко поддержал внедрение высоких технологий в работу судов

Президент Беларуси Александр Лукашенко высказался за внедрение высоких технологий в работу судов. Об этом он…

13 часов ago