Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстанавіла сур’ёзныя парушэнні, пра якія варта ведаць дачнікам і фермерам.

На паліцах магазінаў выяўлены ўгнаенні з недакладнай інфармацыяй на ўпакоўцы. Гэта “Сульфат амонію” маркі “Ferteco”, які фасуе прадпрыемства “Биоклин”.

Што не так з угнаеннямі, расказала начальнік галоўнага ўпраўлення МАРТ па Гродзенскай вобласці Святлана Свірчукова:

– Па-першае, на ўпакоўцы былі надрукаваны рэкамендацыі па выкарыстанні ўгнаенняў на такіх сельскагаспадарчых культурах, як таматы, капуста і іншыя агароднінныя, ягадныя, кветкавыя культуры і пладовыя дрэвы. Аднак ужыванне гэтага ўгнаення для пералічаных культур не дазволена, значыць, карыстаючыся такой інструкцыяй, можна проста не заўважыць прыросту ўраджайнасці, а гэта прамое парушэнне правоў спажыўцоў на праўдзівую інфармацыю.

Па-другое, вытворца размясціў на пачцы заяву: “Больш эфектыўнае, чым аналагі на аснове палявых іспытаў”. МАРТ прызнала гэты надпіс неналежнай рэкламай, паколькі закон забараняе прамое параўнанне свайго тавара з таварамі іншых фірмаў.

У выніку МАРТ абавязала ТАА “Биоклин” тэрмінова спыніць усе парушэнні. Кампаніі былі накіраваны два прадпісанні з патрабаваннямі выправіць недакладную інфармацыю на ўпакоўках і выдаліць нядобрасумленную рэкламу. Для бяспекі пакупнікоў угнаенне ўжо канфіскавана з продажу ў магазінах сетак “МосПродуктСервис” і “ВитебскПродуктСервис”.

Актуальна

Паважаныя пакупнікі! Памятайце, што вы, як спажывец, маеце права на поўную і праўдзівую інфармацыю пра тавар. Усе звесткі аб саставе, уласцівасцях, правілах выкарыстання і абмежаваннях павінны быць дакладна пазначаны на ўпакоўцы на рускай або беларускай мовах. Будзьце абачлівыя пры пакупцы тавараў і ўважліва вывучайце этыкеткі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации