Менавіта пад такім дэвізам навучэнцы Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук наведалі 23-ю міжнародную спецыялізаваную выставу “Адукацыя і кар’ера”, якая разгарнулася ў выставачным цэнтры “БелЭкспа”. Наведвальнікі змаглі азнаёміцца з праграмамі ўніверсітэтаў, атрымаць інфармацыю аб правілах прыёму і паўдзельнічаць у мерапрыемствах па прафарыентацыі. Асаблівую цікавасць выклікалі інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе можна было прымераць на сябе ролю доктара, інжынера ці крыміналіста, што дапамагае лягчэй вызначыцца ў выбары будучай прафесіі.


Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga