МАРГ устанавіў цэны на прыродны газ для юрыдычных асоб і ІП

Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстаноўлены адпускныя цэны на прыродны газ без падатку на дабаўленую вартасць газазабеспячальным арганізацыям, што ўваходзяць у склад ДВА «Белпалівагаз», пры пастаўцы праз сістэму газазабеспячальных арганізацый. Гэта прадугледжана пастановай МАРГ ад 16 студзеня 2018 года нумар 5, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

«Пастановай нумар 5 прадугледжана ўстанаўленне дыферэнцыраваных цэн на прыродны газ для асобных энергаёмістых груп спажыўцоў рэальнага сектара эканомікі. Цэны на прыродны газ для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, у адносінах да якіх у 2017 годзе яны дзейнічалі, у доларавым эквіваленце захоўваюцца на 2018 год», — растлумачылі ў МАРГ.

У прыватнасці, для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, у якіх спажыты аб’ём прыроднага газу ў 2017 годзе склаў да 500 млн куб.м, цэны за 1 тыс. кубаметраў устаноўлены ў наступных памерах: Br550,49 — для юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, акрамя бюджэтных арганізацый; Br488,89 — для бюджэтных арганізацый і юрыдычных асоб сістэмы Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, што аказваюць жыллёва-камунальныя паслугі; Br314,29 — для юрыдычных асоб сістэмы Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, што аказваюць жыллёва-камунальныя паслугі, у частцы выкарыстання прыроднага газу для вытворчасці цеплавой энергіі для патрэб насельніцтва, а таксама для таварыстваў уласнікаў, арганізацый забудоўшчыкаў, якія аказваюць жыллёва-камунальныя паслугі, у частцы выкарыстання прыроднага газу для вытворчасці цеплавой энергіі для патрэб насельніцтва.

Дакументам вызначаны дыферэнцыраваныя цэны на прыродны газ, што выкарыстоўваецца для вырошчвання агародніны закрытага грунту: Br319,28 — з 1 студзеня па 30 красавіка і з 1 па 31 снежня ўключна; Br459,02 — з 1 мая па 30 лістапада ўключна. Цана ў памеры Br369,65 устаноўлена для юрыдычных асоб і ІП, асноўным відам дзейнасці якіх з’яўляецца вытворчасць цэменту, цэглы, чарапіцы і іншых будаўнічых вырабаў з абпаленай гліны, керамічных пакрыццяў і пліт, гаспадарчых керамічных вырабаў, іншых неметалічных мінеральных прадуктаў, іншых асноўных неарганічных хімічных рэчываў. Для юрыдычных асоб і ІП пры такім асноўным відзе дзейнасці, як здабыча вапняку, гіпсу і мелу, вытворчасць сценавых блокаў, баваўняных тканін, ільняных тканін, цана складзе Br419,05; пры вытворчасці аўтамабіляў, акрамя рухавікоў для аўтамабіляў, пры спажытым аб’ёме прыроднага газу ў 2017 годзе ад 3 млн куб.м да 10 млн куб.м — Br488,89.

Для арганізацый, якія маюць інтэрнаты, рэлігійных арганізацый, арганізацый, што выкарыстоўваюць прыродны газ для патрэб дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, дзіцячых вёсак (гарадкоў), дзіцячых хоспісаў кошт прыроднага газу пры наяўнасці індывідуальных газавых абагравальных прыбораў у ацяпляльны перыяд складзе Br0,1015, у летні перыяд — Br0,3275. Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 1 студзеня 2018 года.

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

2 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

3 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

20 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

21 час ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

23 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

23 часа ago