У сувязі з павелічэннем з 2017 года пенсійнага ўзросту ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па-ранейшаму паступае шмат пытанняў.

Найчасцей людзі цікавяцца аб умовах назначэння пенсій у 2018 годзе; аб узросце, неабходным для назначэння пенсіі ў 2018 годзе; аб працягласці неабходнага страхавога стажу (у тым ліку для асобаў, якія доўгі час ажыццяўлялі сацыяльна значныя віды дзейнасці, праходзілі ваенную службу); аб перыядзе для вылічэння індывідуальнага каэфіцыента заробку.

Са студзеня 2017 года пачалося паэтапнае (на паўгода ў год) павышэнне агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту да дасягення мужчынамі 63, жанчынамі 58 гадоў.

Суразмерна павелічэнню агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту адбываецца павелічэнне ўзросту выхаду на датэрміновыя пенсіі па ўзросце і за выслугу гадоў.

У 2018 годзе змогуць скарыстацца правам на працоўную пенсію па ўзросце мужчыны, якія нарадзіліся ў другой палове 1957 года, па дасягненні 61 года і жанчыны, якія нарадзіліся ў другой палове 1962 года, па дасягненні 56 гадоў.

Аднак варта звярнуць увагу, што ўзрост выхаду на пенсію залежыць не толькі ад даты нараджэння, але і ад даты звароту па назначэнне пенсіі. Калі жанчына, якая нарадзілася ў снежні 1962 года, не звернецца па назначэнне пенсіі ў снежні 2018 года, а звернецца ў студзені 2019-га, узрост яе выхаду на пенсію ў 2019 годзе будзе павялічаны яшчэ на паўгода.

Абавязковай умовай для рэалізацыі права на працоўную пенсію па ўзросце і за выслугу гадоў, акрамя дасягнення вызначанага ўзросту, з’яўляецца наяўнасць страхавога стажу, вызначанай законам працягласці.

Пачынаючы са студзеня 2017 года, страхавы стаж, неабходны для назначэння працоўнай пенсіі, павялічваецца на паўгода ў год.

Калі ў 2017 годзе патрабавалася наяўнасць не менш за 16 гадоў стажу работы з выплатай абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, то ў 2018 годзе патрабуецца наяўнасць не менш за 16 гадоў 6 месяцаў страхавога стажу.

Выключэнне складаюць шматдзетныя маці, якія нарадзілі 5 і больш дзяцей, маці ваеннаслужачых, смерць якіх звязана з выкананнем абавязкаў ваеннай службы, інваліды вайны, інваліды з дзяцінства, бацькі дзяцей-інвалідаў, ліліпуты і карлікі — гэтым катэгорыям грамадзян для рэалізацыі права на працоўную пенсію па ўзросце патрабуецца наяўнасць не менш за 5 гадоў страхавога стажу.

Акрамя таго, з 1 жніўня 2017 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №233 да 10 гадоў зніжана працягласць страхавога стажу для асобаў, якія доўгі час ажыццяўлялі сацыяльна значныя віды дзейнасці і з-за гэтага не змаглі сфарміраваць неабходны страхавы стаж, аднак пры гэтым маюць агульны стаж: мужчыны — не менш за 40 гадоў і жанчыны — не менш за 35 гадоў.

Пры такой жа працягласці страхавога стажу 10 гадоў і наяўнасці агульнага стажу ў мужчын 25 гадоў і 20 гадоў у жанчын, пенсія па ўзросце назначаецца грамадзянам, якія доўгі час (не менш за 10 каляндарных гадоў без заліку ў гэты стаж часу знаходжання ў сацыяльным водпуску па доглядзе дзяцей) праходзілі ваенную службу, службу ў ваенізаваных арганізацыях і пры гэтым не набылі права на пенсію па нормах Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні ваеннаслужачых, асобаў кіруючага і радавога саставу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і органаў фінансавых расследаванняў».

Пры назначэнні пенсіі ў 2018 годзе заробак вылічаецца за апошнія 24 гады работы перад назначэннем пенсіі (згодна з заканадаўствам, перыяд для вылічэння індывідуальнага каэфіцыента заробку штогод павялічваецца на 1 год да стажу работы, які фактычна маецца ў асобы, якая звярнулася па назначэнне пенсіі).

Алена НАВІЧЭНКАВА,
намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

2 минуты ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

50 минут ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

18 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

18 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

21 час ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

21 час ago