1 верасня на ўрачыстых лінейках ва ўсіх школах Гродзеншчыны стартуе марафон ведаў гісторыі вайны. Ён пройдзе на працягу вучэбнага года пад дэвізам “Хвіліны памяці лічачы, родны мой край я вывучаю і кнігі пра вайну чытаю”.
У межах марафона прынята рашэнне шосты школьны дзень прысвяціць экскурсіям па родным краі, “жывому” чытанню кніг пра вайну, актыўным адносінам з пакаленнем пераможцаў, працоўным дэсантам па навядзенні парадку ля помнікаў і абеліскаў воінскай славы.
Фінал урачыстай часткі школьных лінеек завершыцца флэшмобам “Маё пасланне роднай краіне”, а ва ўсіх школах прынёманскага краю ў неба ўзнімуцца тысячы рознакаляровых шароў з сімвалам міру і запаветным пасланнем сваёй любімай краіне ў Дзень ведаў.
Сапраўдным падарункам ад Гродзенскай абласной арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” першакласнікам горада Гродна, якія нарадзіліся ў Дзень ведаў, стане арыгінальная анімацыйная экскурсія па “гістарычным маршруце” па месцах баявой славы, які курсіруе ў рамках праекта жаночай арганізацыі Гродзеншчыны “Памяць у граніце”. Яе рыхтуюць актывісты жаночай аргінізацыі і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы. Імяніннікі ў падарунак атрымаюць кнігі пра вайну, кожнага чакаюць сюрпрызы, якія арганізатары “гістарычнага маршрута” трымаюць у вялікім сакрэце.
Свята стане сапраўдным духоўным адзінствам трох пакаленняў: пераможцаў, пакаленняў сучаснага і будучага Гродзеншчыны.
С. ГРЫШЫНА
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…
По-прежнему высоким остается уровень аварийности по вине водителей транспортных средств. Одним из элементов пассивной безопасности,…