Падзеі
1 min read
421

Мамы пра сваіх мам

12 октября, 2017
0

Усё найлепшае ў жыцці чалавека — ад матулі. Гэта яна песціла, лашчыла нас, спявала калыханкі, абараняла ад бяды, давала мудрыя парады. У дзяцінстве матуліны словы прымаеш і запамінаеш, але іх глыбінны сэнс, іх стваральную сілу пачынаеш разумець значна пазней, калі становішся дарослай, калі нараджаюцца ўласныя дзеці. Цяпло таго нязгаснага агеньчыка, які ў тваім сэрцы запаліла маці, ты перадаеш ім.

Напярэдадні Дня маці карэспандэнтка газеты “Перамога” пацікавілася ў жанчын нашага раёна, якую жыццёвую мудрасць перадалі ім мамы, чаму навучылі.

Святлана Крэйдзіч, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”:

— Мая матуля, Марыя Баляславаўна Касякова, наказвала нам з сястрою: “Як бы там ні было, вы павінны быць разам, дапамагаць адна адной”. Цяпер гэтыя словы я кажу сваім дзецям, радуюся, што яны цэняць цяпло сямейных адносінаў. Я рана страціла матулю, але іду па жыцці з гэтымі словамі.

У свой час маму мне замяніла бабуля — Міхаліна Купрыянаўна Дзядовіч. Яна прывіла мне пачуццё адказнасці за свае ўчынкі. У жыцці гэта вельмі важна. Часам мы памыляемся, і трэба мець сілу прызнаць свае памылкі.

І. КАЎКЕЛЬ

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации