Сапраўдным падарункам да Дня народнага адзінства як для работнікаў цэнтральнай раённай бальніцы, так і для ўсіх жыхароў Дзятлаўскага раёна стала завяршэнне мадэрнізацыі паліклінікі пад устаноўку лічбавага флюараграфічнага і рэнтгенаўскага мамаграфічнага апаратаў.

Гэта абнаўленне – вынік каласальнай працы многіх людзей. Сваё майстэрства і душу ў такі найважнейшы аб’ект уклалі ТАА “АСП БУДКОМ” (дырэктар Андрэй Паўлаў) і ўпраўленне спецыяльных работ горада Дзятлава ААТ “Будкомплекс” (намеснік начальніка Аляксандр Кійко). Сваёй вернасцю абавязку праект натхнялі медыцынскія работнікі, а фінансавай падтрымкай з раённага бюджэту, надзейнай апорай і рухавіком гэтых перамен выступіла кіраўніцтва Дзятлаўскага раёна. Гэта не проста абноўленыя памяшканні, а новае тэхналагічнае сэрца дыягностыкі ўсяго нашага краю.

– Вельмі прыемна напярэдадні вялікага дзяржаўнага свята адкрываць новыя аб’екты, – звярнуўся да медыкаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. – Упэўнены, што абсталяванне, набытае для раённай бальніцы, дазволіць вам яшчэ больш надаць увагі здароўю людзей, лепш рабіць дыягностыку, лячыць. Жадаю, каб у вас былі ўдзячныя, цярплівыя пацыенты, яны хутчэй папраўляліся. Моцнага вам здароўя, сямейнага дабрабыту, дастатку і шчасця ў вашых дамах.

Да віншаванняў далучыліся благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі іерэй Іаан Кісель і вікарны ксёндз касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі райцэнтра Яўген Ціхан. Яны памаліліся за здароўе работнікаў установы і іх пацыентаў, асвяцілі адрамантаваныя кабінеты.

З падзякай да ўсіх, хто меў дачыненне да адкрыцця новых аб’ектаў, звярнуўся галоўны доктар раённай бальніцы Віктар Яцкевіч:

– Найперш, я хацеў бы выказаць словы ўдзячнасці ў адрас раённага выканаўчага камітэта і асабіста яго старшыні Андрэю Садоўскаму за тую падтрымку, якую ён пастаянна нам аказвае. Для адкрыцця гэтых аб’ектаў шлях наш быў нялёгкі, але мы паспяхова яго прайшлі, і цяпер маем такую цудоўную магчымасць мець кабінеты з новым флюараграфічным і мамаграфічным абсталяваннем, а таксама цэнтралізаванае стэрылізацыйнае аддзяленне. Ужо трэці год запар мы стараемся адкрываць у нашай бальніцы нешта новае, што вельмі радуе. Лічу, што ў нас добрая ўстанова аховы здароўя, якая цвёрда стаіць на нагах, і давайце будзем адзіныя, тады ўсё заўжды будзе атрымлівацца. А цяпер вельмі хацелася б, каб і флюрограф, і мамограф ніколі не бачылі ніякіх паталогій, каб усе жыхары раёна, якія будуць прыходзіць на абследаванні, былі здаровыя. Таму здароўя нам усім.

Сімвалічную чырвоную стужку на парозе аддзялення з абноўленымі кабінетамі перарэзалі Аляксандр Бараноўскі і Віктар Яцкевіч.

Госці мерапрыемства мелі магчымасць першымі іх наведаць, каб пазнаёміцца з работай новага сучаснага абсталявання, таксама пабывалі ў цэнтралізаваным стэрылізацыйным аддзяленні пасля рамонту. Іерэй Іаан Кісель падарыў галоўнаму доктару бальніцы ікону заступніка медыкаў – цаліцеля Панцеляймона і пажадаў, каб ён быў абаронцам усіх, хто тут працуе і лечыцца.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод

Похожие публикации