Сем’і Дзятлаўшчыны і суседніх раёнаў прынялі ўдзел спаборніцтвах па футболе, якія традыцыйна праходзяць у райцэнтры ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Ярка, весела, па-спартыўнаму крэатыўна ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на Дзятлаўшчыне прайшоў футбольны фестываль сярод дзяцей і бацькоў “Тата, мама, я – футбольная сям’я”.
Шосты раз ён сабраў на стадыёне “Колас” горада Дзятлава каля 50 сем’яў. Спартыўныя спаборніцтвы па міні-футболе праходзілі адначасова на некалькіх спартыўных пляцоўках.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Асацыяцыя “Беларуская федэрацыя футбола” пры падтрымцы Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, раённага фізкультурна-спартыўнага клуба, Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ”. Гасцямі нашага раёна ў гэты дзень сталі сем’і са Слонімскага, Шчучынскага, Мастоўскага, Лідскага раёнаў і горада Брэста.
Пераможцамі і ўладальнікамі залатога Кубка фестывалю прызнана сям’я Белавус (г. Дзятлава), сярэбраным прызёрам стала сям’я Антанюк (г. Ліда), бронзавы кубак і трэцяе месца – у сям’і Бялоцкіх (г. Скідзель). Прызы ад АБФФ кожнаму пераможцу і ўдзельніку ўручалі рэгіянальны лідар па масавым футболе на Дзятлаўшчыне Уладзімір Ганчар і загадчык сектара спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Дзмітрый Ёда. Сем’і-пераможцы атрымалі падарункі ад Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ”. Спецыяльнымі прызамі адзначаны самыя маленькія ўдзельнікі – Паліна Якубоўская, Ксенія Антанюк і Ганна Жэгала.
Па выніках фестывалю сем’і-прызёры атрымалі права прадставіць Гродзенскую вобласць у фінале рэспубліканскіх аднайменных спаборніцтваў, якія пройдуць у Мінску.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Гродненская область #80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков #День Независимости