Дзятлаўшчына далучылася да аднайменнага абласнога малебна. Богаслужэнне прайшло 5 чэрвеня ў храме святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай горада Дзятлава.

У дзень памяці Прападобнай ігуменіі Еўфрасінні Полацкай, вядомай асветніцы, якая аб’ядноўвала людзей, давала духоўную і культурную апору палачанам і ўсім беларусам, духавенства дзятлаўскага благачыння на чале з іерэем Іаанам Кісялём малілася за захаванне міру і адзінства ў Беларусі.

У богаслужэнні прынялі ўдзел навучэнцы школ райцэнтра – наведвальнікі тэматычных летнікаў, а таксама жыхары горада Дзятлава.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации