Раённы моладзевы конкурс пад такой назвай сёлета праводзіцца на Дзятлаўшчыне з ініцыятывы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама, пры падтрымцы раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, сектара па рабоце з моладдзю Дзятлаўскага раённага дома культуры.

Удзел у конкурсе прымуць маладыя спецыялісты ўстановаў, арганізацый, прадпрыемстваў нашага раёна. Мерапрыемства скіравана на садзейнічанне прафесійнай і сацыяльнай адаптацыі маладых спецыялістаў, развіццё іх творчай актыўнасці, пашырэнне дыяпазона стасункаў, рэалізацыю творчага патэнцыялу.

Конкурс пройдзе ў тры этапы. Першы, арганізацыйны, завяршыўся 13 сакавіка. У час яго працоўныя калектывы атрымалі інфармацыю аб раённым конкурсе, яго ўмовах, а маладыя спецыялісты запоўнілі заяўкі на ўдзел.

Другі, падрыхтоўчы этап, доўжыцца на працягу сакавіка-красавіка 2015 года. Ён прадугледжвае непасрэдную падрыхтоўку ўдзельнікаў. Маладым спецыялістам неабходна напісаць і прадаставіць журы эсэ (сачыненне, роздум) па тэме “Сваёй прафесіяй ганаруся!” і зняць відэаролік працягласцю да 5 хвілін, які адлюстроўвае спецыфіку работы на прадпрыемстве (у арганізацыі, установе) і асаблівасці мясцовасці, куды накіраваны працаваць удзельнік.

Заключны, раённы этап конкурсу, запланаваны на 16 мая 2015 года. Ён пройдзе ў форме конкурснай праграмы, якая будзе ўключаць у сябе візітоўку “Да вяршыняў майстэрства”, віктарыну “Працоўны кодэкс у дэталях” (10 пытанняў на веданне працоўнага заканадаўства) і творчы конкурс “Творчасць — адлюстраванне асобы”.

Пераможцы раённага конкурсу “Малады спецыяліст ХХІ стагоддзя” атрымаюць дыпломы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама і прызы, астатнія канкурсанты — дыпломы ўдзельнікаў.

І. КАЎКЕЛЬ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Мой дом – моя безопасная крепость!
Стали известны результаты ЦТ от 26 и 29 мая
Дзякуй тым, хто дорыць жыццё

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации