З аднайменнай канцэртнай праграмай творчы калектыў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці наведаў жыхароў аддаленых вёсак Дзятлаўшчыны.
Вяскоўцы сустракалі артыстаў разам са старастамі вёсак: у Малых Шастаках – Таісай Уладзіміраўнай Жук, у Вялікіх Шастаках – Марыяй Міхайлаўнай Зубель, у Спасюках – з Ірынай Валяр’янаўнай Спасюк.
Жыхары вёсак сустрэліся і з супрацоўнікам Дзятлаўскага РАНС – Дзмітрыем Канапліцкім, які расказаў аб пажарнай бяспецы, уручыў буклеты і памяткі.
Таксама мабільная брыгада артыстаў наведала вёскі Падвялікае, Гарадкі і Скрундзі.
У кожнай з наведаных вёсак артысты далі канцэрт. Перад вяскоўцамі выступілі Ірына Бакшук, Марына Варган, Аляксандр Раеўскі, і я, Ганна Харлінская.
Гледачы падпявалі нам знаёмыя і любімыя песні, а часам і проста кідаліся ў скокі, дарылі артыстам усмешкі, апладысменты, кветкі і словы падзякі за сустрэчу.
Узгадаем моманты сустрэч
Вялікія Шастакі



Малыя шастакі



Спасюкі
Скрундзі
Гарадкі
Падвялікае

Г. ХАРЛІНСКАЯ,
загадчыца сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці
Фота прадастаўлены аўтарам артыкула