Выстаўка беларускіх вытворцаў “Made in Belarus” пройдзе ў Астане 16-18 жніўня і стане самым маштабным выставачным мерапрыемствам Беларусі ў Казахстане за апошнія пяць гадоў, паведамілі БЕЛТА ў выставачным унітарным прадпрыемстве “Белінтэрэкспа”. У буйнейшым выставачным цэнтры “Корме” будзе прадстаўлены шырокі спектр беларускіх тавараў і паслуг (машынабудаванне і прамысловае абсталяванне; сельская гаспадарка і прадукты харчавання; нафтахімічная прамысловасць; дрэваапрацоўка і будаўнічыя матэрыялы; лёгкая прамысловасць; медыцына і фармацэўтыка; спорт і турызм; транспарт і лагістыка; навукова-тэхнічныя дасягненні і адукацыйныя паслугі; інфармацыйныя тэхналогіі і тэлекамунікацыі). Свой удзел у выстаўцы пацвердзілі ўжо дзясяткі прадпрыемстваў-экспарцёраў, сярод якіх флагман Беларускі металургічны завод, СП ААТ “Брэстгазаапарат”, канцэрн “Белдзяржхарчпрам”, ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі”, ААТ “Птушкафабрыка “Дружба”, ААТ “Малочны гасцінец”, ААТ “Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат”; ЗАТ “Вітэкс”, ААТ “Галантэя” і іншыя кампаніі. Цырымонія адкрыцця выстаўкі беларускіх вытворцаў “Made in Belarus” прымеркавана да Дня Беларусі ў рамках “ЭКСПА 2017”. Чакаецца, што ў мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня Беларусі, прыме ўдзел афіцыйная дэлегацыя на чале з прэм’ер-міністрам краіны. Пры падтрымцы Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў час выстаўкі запланавана шырокая дзелавая праграма, у тым ліку беларуска-казахстанскі бізнес-форум. Арганізатар выстаўкі беларускіх вытворцаў “Made in Belarus” у Казахстане – Беларуская гандлёва-прамысловая палата. Выставачны аператар – унітарнае прадпрыемства “Белінтэрэкспа”. Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Казахстане.
Проверьте последнюю статью от этого автора!

Стараемся для маленькіх дзятлаўчан
23 марта, 2025

Васіль Пяцюк: “Дзятлаўшчына стане яшчэ прыгажэйшай”
23 марта, 2025
Похожие публикации
ВЕТЕРАНЫ: В самом аду, под Кенигсбергом
17 мая, 2013
Как Руда Яворская стала Рудой Партизанской
19 мая, 2013
Конкурс детского творчества “Мелодии любви”
20 мая, 2013