Лыжныя гонкі прайшлі на стадыёне “Колас”

Нягледзячы на мароз, спартыўнае зімовае свята “Дзятлаўская лыжня” сабрала на стадыёне райцэнтра больш за дзве сотні ўдзельнікаў.

Пасля ўрачыстага адкрыцця мерапрыемства спаборніцтвы распачаліся з эстафетных гонак. Сёлетняя “Дзятлаўская лыжня” даказала, што на лыжах можа ехаць кожны: у забегах узялі ўдзел каманды з 41 арганізацыі Дзятлаўскага раёна, сярод якіх – усе школы і ўстановы адукацыі раёна, сельгаспрадпрыемствы Дзятлаўшчыны, Дзятлаўская ЦРБ, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, санаторый “Радон”, Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Калектывы паказалі не толькі спартыўную падрыхтоўку, але і зладжанасць, узаемную падтрымку, пазітыўны настрой. За іх актыўна “хварэлі” групы падтрымкі.

Кожная з каманд праходзіла дыстанцыю на чатырох этапах – два кіламетровыя рубяжы пераадольвалі мужчыны, адзін – жанчыны і фінішыравалі кіраўнікі арганізацый. Трэба адзначыць, што некаторыя з іх па-майстэрску прайшлі дыстанцыю.

Пасля фінішу ўдзельнікі забегаў дзяліліся эмоцыямі, віншавалі дзятлаўчан са святам.

– Добрае надвор’е, выдатны настрой, камфортная траса і бадзёрая музыка – сёння тут ёсць усё для сапраўднага спартыўнага свята, – адзначыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак. – Шчыра віншую ўсіх удзельнікаў “Дзятлаўскай лыжні”!

Удзельнікі свята маглі сагрэцца гарачым чаем, якім частавалі валанцёры Чырвонага Крыжа.

Пасля завяршэння камандных этапаў на старт выйшлі аматары лыжнага бегу. Яны пераадольвалі дыстанцыю без фіксацыі часу. Заключныя этапы “Дзятлаўскай лыжні” былі за прафесіяналамі, стартавалі асобна мужчыны і жанчыны. У індывідуальных забегах паўдзельнічалі  25 спартсменаў Дзятлаўшчыны.

Кожны з удзельнікаў  “Дзятлаўскай лыжні” атрымаў сваю перамогу – зарад здароўя і пазітыву.

Наталля АВЯРЧУК
Фота Наталлі Авярчук і Марыі ПАПОВАЙ

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

3 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

3 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

17 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

18 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

19 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

19 часов ago