Лясны пажар на Дзятлаўшчыне

21 чэрвеня ў Казлоўшчынскім лясніцтве, непадалёку ад дзіцячага лагера “Лясны” Слонімскага раёна, адбыўся лясны пажар. Ён быў выяўлены дзяжурным пры дапамозе сістэмы “Лясны Страж”.

На месцы была ўстаноўлена прычына ўзгарання: парывам ветру вывернула з коранем бярозу, якая ўдарыла па сасне, тая ўпала на лінію электраперадачы. У выніку абрыву проваду кароткага замыкання адбылося ўзгаранне. Работнікі Казлоўшчынскага лясніцтва і пажарна-хімічная станцыя лясгаса аператыўна патушылі пажар пасля адключэння электрычнасці Слонімскім РЭС.

Дзятлаўскі лясгас нагадвае, што інфармацыю аб забаронах на наведванне лясоў можна знайсці на афіцыйным сайце Міністэрства лясной гаспадаркі: www.mlh.by у раздзеле “Карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў”. На ёй чырвоным колерам пазначаны рэгіёны, дзе на дадзены момант дзейнічае забарона на наведванне лясоў. Пры ўстанаўленні абмежавання (III клас пажарнай небяспекі) абмежавальныя меры прымаюцца персанальна для кожнага раёна адпаведнымі рашэннямі райвыканкама. Пры ўстанаўленні забароны на наведванне (IV, V клас пажарнай небяспекі) ЗАБАРАНЯЕЦЦА:

знаходжанне на тэрыторыі ляснога фонду (у тым ліку без транспартных сродкаў);

уезд на тэрыторыю ляснога фонду транспартных сродкаў,

за выключэннем транспарту юрыдычных асоб, якія вядуць лясную гаспадарку, і органаў, якія ажыццяўляюць кантроль у адпаведнасці з артыкулам 106 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама сіл забеспячэння нацыянальнай бяспекі, пералічаных у Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;

правядзенне на тэрыторыі ляснога фонду работ, не звязаных з вядзеннем лясной гаспадаркі.

Калі вы бачыце агонь у лесе або побач, паведаміце ў дзяжурную службу Дзятлаўскага лясгаса па тэлефоне 8-01563-6-10-70, у найбліжэйшае лясніцтва або ў МНС па тэлефоне 101.

Адміністрацыя Дзятлаўскага лясгаса

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Летне-осенний сезон охоты на водоплавающую и болотную дичь

С 8 августа в Беларуси официально стартует летне-осенний сезон охоты на водоплавающую и болотную дичь.…

52 минуты ago

Организуем рабочее место для школьника дома

Уважаемые родители, от того, как организовано рабочее место вашего ребенка, напрямую зависят его осанка, зрение…

1 час ago

О принимаемых мерах по защите потребительского рынка от поступления некачественной и небезопасной продукции

За текущий период 2026 года специалисты ГУ «Дятловский районный ЦГЭ» охватили контрольными (надзорными) мероприятиями 48…

2 часа ago

Ахова працы. Тэма, якая заўжды ў прыярытэце

5 жніўня пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага…

3 часа ago

Канікулы-2026

Бяспека ў дзеянні У выхаваўча-аздараўленчым дзённым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы адбыўся тэматычны дзень…

5 часов ago

Па тэме з аналітыкай. Што варта ведаць гаспадарам тэлефонаў Apple iPhone?

Тэма Многія сучаснікі выбіраюць для сябе мабільныя тэлефоны Apple iPhone Праблема Пачасціліся выпадкі блакіроўкі такіх…

5 часов ago