Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступае за больш шырокае выкарыстанне беларускай мовы, але без штучнага насаджэння. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з навучэнцамі “Моладзь. Погляд у будучыню”, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўніку дзяржавы было зададзена пытанне адносна вывучэння гістарычных прадметаў у школе на беларускай мове. “Я катэгарычны праціўнік навязвання вучням якой-небудзь дзяржаўнай мовы – у нас іх дзве – руская і беларуская. Чалавек сам павінен вызначыцца, на беларускай ці рускай мове ён будзе вывучаць, – сказаў Прэзідэнт. – Калі вы мяне спытаеце, а я як хацеў бы… Я хацеў бы, каб гэтыя прадметы вывучаліся на беларускай мове. Мы больш размаўляем, у тым ліку ў быце, на рускай мове. Беларускай мовы ў нашым быце не хапае. Дрэнна гэта ці добра? Не ведаю. Не думаю, што гэта катастрофа”.
“Вядома, як Прэзідэнт Беларусі я вельмі хацеў бы, каб мы больш выкарыстоўвалі беларускую мову”, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации