Categories: Падзеі

Лукашэнка лічыць, што праблема росту цэн страціць актуальнасць у бліжэйшы час

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што праблема росту цэн страціць актуальнасць у бліжэйшы час. Аб гэтым ён заявіў журналістам, наведваючы Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «Людзей пакуль гэта хвалюе (рост цэн. — Заўвага БЕЛТА). Але ўпэўнены, што калі нам удасца захаваць інфляцыю на гэтым узроўні, то бягучы і наступны гады — і людзі забудуць аб гэтай праблеме», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт не выключыў, што па выніку года ўзровень інфляцыі можа быць істотна ніжэйшы за запланаванае значэнне. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што як скачкападобны рост узроўню цэн, так і яго імклівае падзенне негатыўна ўплывае на эканоміку. «Таму калі ёсць рост цэн, то ён павінен быць плаўным і невысокім, калі ёсць спад, то ён павінен быць плаўным і нескарацечным. Пажадана, каб мы выйшлі на інфляцыю 3-4 працэнты па годзе», — сказаў ён. Аляксандр Лукашэнка таксама канстатаваў тэндэнцыю зніжэння цэн у цэлым у рэгіёне — у Расіі, Украіне. «Калі адсутнічае рост цэн — гэта добра і для людзей, і для вытворцаў. Вытворцы да гэтага прыстасоўваюцца, пачынаюць рэгуляваць сабекошт і выходзіць на нармальную рэнтабельнасць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Крыніца
administrator

Recent Posts

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Матуліна сэрца радуецца і непакоіцца

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

36 секунд ago

Ведай нашых! Тры дыпломы “Прадэкспа” – у повараў санаторыя “Радон”

З 17 па 20 лістапада ў Мінску прайшла 32-я Міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш " Прадэкспа-2026", у…

5 минут ago

Проверка отрядов народного ополчения пройдет в двух районах области

Об этом рассказал Юрий Караев. В Гродненской области проверка отрядов народного ополчения пройдет в двух…

41 минута ago

Лукашенко назвал полной чепухой домыслы о воинственных планах Беларуси

Страны Евросоюза следом за Украиной, Польшей и прибалтийскими государствами заняли агрессивную позицию по отношению к…

50 минут ago

Па тэме з аналітыкай. Гандаль людзьмі – выдумка ці рэальнасць?

Тэма Чалавечае жыццё – гэта не тавар Праблема Гандаль людзьмі – не выдумка, і пра…

55 минут ago

Прамая лінія

27 лістапада з 10.00 да 12.00 намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела па працы і…

6 часов ago