Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раіць супакоіцца тым, хто апасаецца прысутнасці на беларускай тэрыторыі расійскіх войскаў у ходзе сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі «Захад-2017». Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў журналістам пасля назірання за ходам вучэння.
Прадстаўнік нямецкага тэлебачання пацікавіўся, ці можа даць кіраўнік беларускай дзяржавы гарантыю, што расійскія войскі пакінуць тэрыторыю Беларусі пасля завяршэння вучэння. «Па-мойму, гэтыя гарантыі ўжо дадзены шмат разоў яшчэ да гэтых вучэнняў», — падкрэсліў беларускі лідар.
Ён адзначыў, што і на папярэднія такія вучэнні прыцягваліся расійскія войскі прыкладна ў такой жа колькасці. «Трэба супакоіцца вашым сябрам. Перадайце ім: няхай жывуць спакойна, мы не будзем ваяваць супраць каго б там ні было, калі нас ніхто не будзе чапаць. Гэта самая вялікая гарантыя», — заявіў Прэзідэнт.
Што датычыцца прысутнасці расійскіх войскаў, ён запэўніў, што праз тыдзень гэта пытанне адпадзе само па сабе. «Вы не хвалюйцеся, мы не агрэсіўная дзяржава, мы і так напакутаваліся ад вайны, і вы таксама, хоць вы і ваявалі супраць нас, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Таму ні вы не хочаце ваяваць, я думаю, а мы тым больш не хочам. Мы толькі-толькі аднавілі даваенны ўзровень насельніцтва. З нашай зямлі ніколі не ішлі войны. Мы толькі ад іх пакутавалі».
Аляксандр Лукашэнка дадаў, што хоча, каб беларускі народ разумеў, што ў выпадку чаго ў дзяржаве ёсць чым абараніць сваіх людзей і сем’і.
«Я хачу звычайнай чалавечай бяспекі, да якой імкнуцца ўсе дзяржавы. Ніякая атакі вы ад нас не чакайце — ні ў Германіі, ні ў Польшчы, ні ў краінах Балтыі, а тым больш у роднай Украіне», — падкрэсліў ён.
Дыялогавая пляцоўка “7 лістапада: гісторыя, якую мы захоўваем” прайшла ў раённай бібліятэцы. Дзятлаўчане сабраліся, каб…
Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб…
У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…
С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…
Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…
Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…