Зялёны парадак дня ў міжнародным супрацоўніцтве бессэнсоўны ва ўмовах канфрантацыі, ён патрабуе павагі суверэнітэту краін і безумоўнай справядлівасці.

Аляксандр Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь у адпаведнасці з Парыжскім пагадненнем у поўнай меры выконвае ўзятыя на сябе абавязацельствы і нават перавыконвае іх.

“Мы аказваем бясцэнныя “экасістэмныя паслугі” нашаму кантыненту, захоўваючы ўнікальную крыніцу кіслароду – прыродныя балоты, лясы, “лёгкія Еўропы”. Развіваем зялёную і атамную энергетыку, мінімізуючы рызыкі змянення клімату. Парадаксальна, але ў адказ атрымліваем новыя эканамічныя санкцыі, бар’еры ў міжнародным гандлі, абмежаванне доступу да тэхналогій. І не толькі мы. Пара прызнаць: зялёны парадак дня бессэнсоўны ва ўмовах канфрантацыі. Ён патрабуе павагі суверэнітэту краін і безумоўнай справядлівасці!” – заявіў беларускі лідар.

Прэзідэнт падкрэсліў, што нельга душыць палітычных апанентаў санкцыямі і ў той жа час патрабаваць затратных для нацыянальных эканомік рашэнняў – рашэнняў, ад якіх залежыць чысціня ўсёй атмасферы, усіх грунтавых вод і сусветнага акіяна.

“І яшчэ: як можна чакаць дарагіх эфектыўных мер па захаванні клімату ад краін і народаў, якія да гэтага часу не адышлі ад каланіяльнага прыгнёту?” – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации