Categories: Падзеі

Лукашэнка прыняў рашэнне аб перадачы актываў базавых прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі Банку развіцця

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб перадачы актываў базавых прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі Банку развіцця па выніках праведзенай нарады, прысвечанай разгляду выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы ў дрэваапрацоўчай галіне. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня праўлення ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» Сяргей Румас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сяргей Румас расказаў, што ў адпаведнасці з указам нумар 257 ад 24 чэрвеня 2015 года Банк развіцця правёў незалежны аналіз бізнес-планаў усіх дзевяці базавых прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі. Па выніках гэтага аналізу было вынесена тры станоўчыя заключэнні, што з’явілася падставай для прыёму ў кіраванне актываў трох прадпрыемстваў — ААТ «Мастоўдрэў», ААТ «Віцебскдрэў» і РУВП «Навасвержанскі лесазавод».

Як адзначыў Сяргей Румас, шэсць прадпрыемстваў, што засталіся, маюць пэўны патэнцыял і могуць выйсці на рэнтабельную работу, аднак у тэрміны, устаноўленыя ўказам нумар 257, яны не могуць поўнасцю пагасіць існуючую крэдытную запазычанасць.

«Перспектыва гэтых шасці прадпрыемстваў была сёння тэмай разгляду на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы. У выніку дыскусій Прэзідэнт прыняў рашэнне аб тым, што гэтыя шэсць прадпрыемстваў таксама будуць перададзены ад камерцыйных банкаў у Міністэрства фінансаў з перадачай кіравання Банку развіцця», — адзначыў старшыня праўлення.

«Мы спадзяёмся, што ў бліжэйшы час завершым арганізацыйную работу з камерцыйнымі банкамі па прыёмцы ў кіраванне гэтых актываў», — дадаў Сяргей Румас.

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

21 минута ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

1 час ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

18 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

21 час ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

21 час ago