Categories: Улада

Лукашэнка не бачыць неабходнасці змяняць курс, якога прытрымліваецца дзяржава

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не бачыць неабходнасці змяняць курс, якога прытрымліваецца дзяржава. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе аб актуальных пытаннях развіцця эканомікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўрад ставіць шэраг пытанняў, якія патрабуюць прыняцця рашэнняў на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт падкрэсліў, што абдумваў прапановы ўрада не адзін дзень і не адзін тыдзень.

«І я не знаходжу магчымасці і неабходнасці змяняць курс (калі ў кагосьці ёсць такія прапановы) у гэтай сітуацыі. Курс, па якім мы атрымалі незалежнасць, стварылі сваю дзяржаву. І сёння нешта ламаць, прытым залішне напружваючы людзей, прытым безвынікова, — я на гэта не тое што не магу пайсці, я катэгарычна супраць гэтага», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Прашу прытрымлівацца той палітыкі, якую мы абяцалі народу ў перадвыбарную кампанію. Хлусіць людзям нельга. У адваротным выпадку мы будзем праводзіць так званыя рэформы для сябе, якія будуць не прыняты народам, гэта не толькі ўнясе неразбярыху ў розумы людзей, але і дэстабілізуе абстаноўку, і тады нам спатрэбіцца пры страце кіруемасці, магчыма, і аблічча ўлады, грошай значна больш, чым трэба, дапусцім, сёння для пагашэння знешняй пазыкі», — адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што была створана маніторынгавая група, якая вывучыла гэтыя пытанні. Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што курс, які вызначаны дзяржавай, з’яўляецца крытэрыем прыняцця сённяшніх рашэнняў.

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

13 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

14 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

15 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

15 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

16 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

17 часов ago