Людзям у белых халатах прысвячаецца (+відэа)

16 чэрвеня медыцынскія работнікі будуць адзначаць сваё прафесійнае свята, а напярэдадні яго ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці з гэтай нагоды ладзіўся святочны канцэрт.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі павіншаваў медыкаў са святам. Ён пажадаў людзям у белых халатах моцнага здароўя, бадзёрасці духа, шчасця ў жыцці, падзякаваў за нялёгкую працу, за тое, што яны часам робяць немагчымае, суперажываюць чужы боль, бяруць на сябе адказнасць за жыццё пацыентаў.

На ўрачыстасці прысутнічала памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Міхневіча Тамара Шавель, якая ад яго імя выказала словы падзякі медыцынскім работнікам і перадала памятны падарунак.

Многа цёплых слоў сваім калегам прагучала і ад галоўнага доктара Дзятлаўскай ЦРБ Марыі Максімовіч. У ходзе ўрачыстасці медыцынскім работнікам Дзятлаўскага раёна былі ўручаны граматы і падзячныя лісты.


Не абышлі ўвагай і ветэранаў аховы здароўя, якім у гэтым годзе, як і Гродзенскай вобласці, спаўняецца 75 гадоў: І. Ляўшук, Н. Баравік, А. Ляўкевіч, С. Міклаш, Я. Казлоўская.

У гэты дзень святочны настрой гасцям свята дарылі мясцовыя артысты, а сапраўдным сюрпрызам для прысутных стала выступленне заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь, вакальнай групы “Чысты голас”.

Вольга ЮШКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

Цифровая платформа для путешественников «Умный город» появится в Беларуси

В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…

3 часа ago

Александр Лукашенко: машиностроение выступает мощным двигателем экономического прогресса Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…

3 часа ago

Дзень адчыненых дзвярэй у турыстычным цэнтры

Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…

14 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Надзея Гайдук: “Я багатая бабуля”

90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…

15 часов ago

«Дажынкі-2026». Дятловчане — на «сельской эстафете»

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае 

1 день ago

Юрый Варган: “Адчуваю сябе героем свайго часу”

На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…

1 день ago