У райцэнтры дружная работа кіпіць у некаторых лакацыях. Людзі мятуць, пілуюць, фарбуюць, беляць, разбіваюць клумбы, робяць усё, каб наш горад быў прыгожым і ўтульным.

Сумесныя справы на карысць родных мясцін – добрая традыцыя, якая на працягу многіх дзесяцігоддзяў падтрымліваецца ў час суботнікаў і акцый па добраўпарадкаванні.



Пабывалі на некаторых аб’ектах і даведаліся, якія работы ажыццяўляюцца.
Дзмітрый Ёда, загадчык сектара спорту райвыканкама:

– У рамках рэспубліканскага і раённага суботнікаў на асноўным спартыўным аб’екце раёна наводзім парадак сіламі работнікаў сектара спорту райвыканкама і дзвюх спартыўных установаў – Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы і раённага фізкультурна-спартыўнага клуба. Усяго працуюць пятнаццаць чалавек. Асноўны аб’ём работы – гэта афарбоўка агароджы па перыметры стадыёна, пабелка дрэваў і высечка галін, ачыстка тэрыторыі.
У хуткім часе ў Дзятлаве адбудзецца сустрэча ў рамках чэмпіяната вобласці па футболе. Ужо ўстаноўлена лічбавае табло, а суботнік надасць новы глянец стадыёну “Колас”. Упэўнены, гэта парадуе спартсменаў і гасцей. Мала таго, пасля высечкі галін адкрыецца шырокі агляд для вадзіцеляў, якія рухаюцца па вуліцы Міцкевіча. Думаю, яны ацэняць нашу работу.







Віктар Роўба, начальнік Дзятлаўскага раёна электрасетак:

– Аб’ект добраўпарадкавання на раённым і рэспубліканскім суботніках для работнікаў нашай арганізацыі – гэта парк па вуліцы Слонімскай райцэнтра на ўездзе ў горад. Ён вялікі па тэрыторыі, таму работы ажыццяўляюцца на працягу некалькіх дзён. Цяпер тут занята каля трыццаці чалавек, астатнія працуюць на іншых замацаваных аб’ектах і тэрыторыі нашай арганізацыі. Людзям у парку дапамагае спецыялізаваная тэхніка МS-450 для мульчыравання глебы, здрабнення хмызнякоў і галін. Яна прыбыла з Ваўкавыска і абслугоўвае шэсць раёнаў, замацаваных за Ваўкавыскімі электрычнымі сеткамі. Для вывазу смецця прадастаўляла тэхніку і Дзятлаўскае РУП ЖКГ. Крыху раней мы загрузілі неарганічныя астаткі – пластык, бутэлькі, іншае, што нельга здрабніць. Сабраныя галіны, камлі і лісце вынесем на прасеку, і іх перапрацуе наш цуда-трактар. Усё гэта выдатна перагнівае і ператвараецца ва ўгнаенні для раслін. У час уборкі мы высякаем сухастойныя дрэвы, каб не псавалі выгляд парка, выразаем хмызнякі. Пазней набудзем і высадзім маладзенькія дрэўцы.








Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #НаРоднойЗемлеЖивиКакХозяин