Пра свята ўсіх, хто любіць сваю краіну, ганарыцца яе гісторыяй і працуе дзеля мірнай будучыні, у чарговы раз узгадалі выхаванцы і выхавальнікі Гезгалаўскага дзіцячага сада напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Кожнае свята нашай краіны пачынаецца з павагі да яе галоўных сімвалаў. Дзеці, паслухалі і паспявалі гімн, паўдзельнічалі ў святочнай эстафеце, дзе трэба было скласці карту Беларусі і дзяржаўныя сімвалы сцяг і герб, паказалі свае веды ў інтэлектуальным конкурсе “Знаўцы роднага краю”. У ходзе гульні “Мірны ўраджай” выхаванцы пераносілі бульбу ў кошык з дапамогай драўлянай лыжкі, абувалі лапці ў беларускай народнай гульні “Міхаська”, танцавалі пад “Дудку-весялуху”, прынялі ўдзел у акцыі “Кветка міру і дабра” і склалі з пялёсткаў васілька, на якіх з другога боку было напісана добрае слова пра Беларусь, вялікую кветку-сімвал Радзімы.

У канцы мерапрыемства з дапамогай выразаных з паперы далоняў (белага, чырвонага, зялёнага колеру) стварылі “Вянок міру”, упрыгожыўшы яго папяровымі васількамі і рамонкамі.

“Наша Беларусь – моцная, прыгожая і незалежная” – такую выснову зрабілі выхаванцы Гезгалаўскага дзіцячага сада.

Галіна ГАЎРОШ,
загадчыца Гезгалаўскага дзіцячага сада

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации