Восень – грыбны сезон, аднак для няўдачлівых грыбнікоў ён можа скончыцца непрыемнасцямі.
Як толькі пачынаецца актыўны збор грыбоў, час ад часу ў сродках масавай інфармацыі з’яўляюцца паведамленні аб тым, што каго-небудзь шукалі ў лесе супрацоўнікі экстранных службаў.
Што трэба памятаць, каб не заблукаць, расказала старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Ірына Яновіч:
– Пазбегнуць непрыемнасцяў у час “ціхага палявання” дапамагаюць падрыхтоўка, уважлівасць і веданне асноваў арыентавання. Накіроўваючыся ў лес, людзі павінны памятаць, што бяспека – заўжды на першым месцы. Апранацца трэба па сезоне, абутак павінен быць зручным, а тэлефон зараджаным і спраўным. Калі плануеце асвоіць новыя грыбныя мясціны, найлепш загадзя азнаёміцца з маршрутамі, даведацца пра асаблівасці мясцовасці, наяўнасць паблізу дарог. Пацікавіцца варта і прагнозам надвор’я, каб непагадзь не застала знянацку. У час неспрыяльных прыродных з’яў паход па грыбы лепш адкласці. Калі мясцовасць малавядомая і ёсць праблемы з арыентаваннем, добра захапіць з сабой компас і папяровую карту. Пры знаходжанні ў лесе – запамінайце арыенціры: вялікія дрэвы, камяні, ручаі. Вызначце час вяртання дадому, сачыце за ім, каб не выклікаць непакой у блізкіх. Калі усё ж такі згубіліся – не панікуйце. Спыніцеся і пастарайцеся ўзгадаць, як трапілі на гэта месца. Ёсць компас – вызначце кірунак выхаду з лесу. Звычайна лепш рухацца ў бок сонца. Не можаце адшукаць выхад – клічце на дапамогу. Калі ведаеце, што да вашых пошукаў далучыліся экстраенныя службы, заставайцеся на месцы, каб спрасціць спецыялістам задачу.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…